Кобрынскае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ко́брынскае ге́та (ідыш: קאברינער געטא; Кобрынер гета) — яўрэйскае гета ў Кобрыне, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Прыход нацыстаў[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам II сусветнай вайны ў Кобрын імкнуліся бежанцы з акупаванай Польшчы, і да ўварвання Германіі ў СССР яўрэі складалі каля 70% жыхароў 10–тысячнага горада. 23 чэрвеня 1941 нямецкія войскі акупавалі Кобрын, і неўзабаве тут быў створаны юдэнрат на чале з купцом Аняловічам[1], які пагадзіўся супрацоўнічаць з немцамі. Яўрэі Кобрына атрымалі загад насіць на спіне жоўтыя палоскі (пазней жоўтыя нашыўкі і палоскі з зоркамі Давіда).

У ліпені 1941 у ваколіцах вёскі Патрыкі было расстраляна ад 170[2] да 200[3] асоб, схопленых падчас аблаў на кобрынскіх вуліцах. У жнівеньскай лапанцы былі схоплены, а пазней расстраляныя каля вёскі Імянін яшчэ 180 хворых і непрыдатных да працы яўрэяў.

Гета[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1941 нямецкія ўлады выдалі распараджэнне пра стварэнне двух прылеглых гета ў цэнтры горада. У гета «A», якое размяшчалася у квартале сучасных вуліц Суворава, Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай, Першамайскай, былі размешчаны працаздольныя яўрэі[4], усе астатнія паселеныя ў гета «B» (раён плошчы Свабоды, вуліц Савецкай, Спартыўнай, Беларускай, 17 верасня)[5]. Сюды таксама былі звезеныя яўрэі з суседніх штэтлаў(укр.) бел. (напрыклад, з Гайнаўкі і Белавежы). Гета пастаўляла працоўную сілу для працоўных лагероў у Ходасах і Запрудах.

2 чэрвеня 1942 каля 1800 жыхароў гета «B» былі вывезены і забіты ў Броннай Гары, а само гета было ліквідавана.

14 кастрычніка 1942 4000 жыхароў гета «A» былі расстраляны ў Барысаўскім лесе[1] на дарозе між Кобрынам і Дзівінам[2], за 14 км ад Кобрына. Падчас ліквідацыі частка жыхароў гета аказалі ўзброеные супраціўленне, невялікая колькасць яшрэяў уцякла ў навакольныя лясы і уключыліся ў партызанскую барацьбу, а некаторыя былі схаваныя мясцовымі жыхарамі. За актыўную дапамогу яўрэям (у т. л. нелегальную выдачу пасведчанняў пра хрышчэнне) 15 кастрычніка 1942 былі расстраляныя двое польскіх святароў: пробашч Ян Вольскі (польск.: Jan Wolski) і вікарый Уладзіслаў Грабельны (польск.: Władysław Grobelny)[6].

Частка кобрынскіх яўрэяў, якія працавалі ў нямецкай гаспадарцы, улетку 1943 былі расстраляныя на падворку кобрынскай турмы[4].

Крыніцы і заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Кобрин (руск.) . «Рисале-и Нур». saidnur. Праверана 21 кастрычніка 2011.
  2. 2,0 2,1 Kobrin history (англ.) . Stephen P. Morse. Праверана 21 кастрычніка 2011.
  3. Эмануил Иоффе Актуальные вопросы изучения Холокоста на территории Советской Белоруссии в годы Второй мировой войны (руск.) . Homo Liber. Праверана 21 кастрычніка 2011.
  4. 4,0 4,1 Kobryn History (англ.) . The Brest-Belarus Group (1 лютага 2010). Праверана 21 кастрычніка 2011.
  5. Гісторыя Кобрыня (руск.) . Ночной Кобрин. Праверана 21 кастрычніка 2011.
  6. Василий Сарычев. Бася Мельник // В поисках утраченного времени.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mieczysław Kitajczuk. «Los mieszkańców kobryńskiego getta» // Burzliwe dzieje Polesia. — Wrocław: Nortom, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]