Бярозаўскае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бяро́заўскае ге́таяўрэйскае гета ў Бярозе, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Немцы ўвайшлі ў Бярозу 23 чэрвеня 1941 года, наступным днём пасля пачатку ўварвання ў СССР. 26 чэрвеня была спалена сінагога разам з вакольнымі хатамі. Усіх яўрэяў нацысты сагналі ў гета, створанае на вуліцах Вуглянскай і 3­-га мая[1]. Сюды былі звезены і яўрэі з вакольных вёсак.

Праз некалькі дзён былі створаны юдэнрат і яўрэйская паліцыя для кантролю і арганізацыі выканання акупацыйных загадаў. Усіх яўрэяў абавязалі здаць каштоўнасці і насіць на кожнай руцэ, на грудзях і спіне жоўтыя зоркі[1].

У пачатку ліпеня 1942 гета было падзеленае на дзве часткі[2][3]. У гета «A» змясцілі так званых «карысных» яўрэяў, чыя праца магла быць патрэбная нацыстам. У гета «B» загналі ўсіх астатніх.

У геце дзейнічала падпольная група, некаторыя члены якой здолелі ўратавацца і часткова далучыліся да партызанскіх атрадаў[3]. Некаторыя з мяшканцаў гета «A» ўцякалі таксама ў Пружанскае гета[2].

Ліквідацыя[правіць | правіць зыходнік]

28 жніўня 1941 былі расстраляныя каля 100 яўрэяў[3]. Яшчэ каля 1 000 вязняў гета «B» 15 ліпеня 1942 года знішчылі ля вёскі Бронная Гара. Агулам за час акупацыі тут былі забіты более за 50 000 чалавек, прывезеных з гета Брэсцкай вобласці.

Ранкам 15 кастрычніка 1942 гета «A» было акружана эсэсаўцамі. Зразумеўшы, што гітлераўцы намераныя вынішчыць гета, яўрэі сабралі апошнія каштоўнасці, аднеслі іх да краўца Абрама Грынберга і падпалілі яго хату, каб нічога не пакінуць акупантам. Частка членаў юдэнрата вырашылі не чакаць і скончылі жыццё самагубствам[1][2].

Паліцаі загналі жыльцоў гета ў машыны і пазвозілі да вёскі Смалярка за пяць кіламетраў ад Бярозы, дзе тых прымушалі распранацца і расстрэльвалі да заходу сонца. На працягу 15—16 кастрычніка ў раёне Смаляркі было расстраляна каля 1800 яўрэяў.

Агулам у Бярозаўскім гета на працягу яго існавання загінулі больш за 8000 чалавек[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На адным з месцаў масавых забойстваў жыхароў Бярозы ўсталяваны абеліск[5].

Ва ўрочышчы Смалярка ўсталяваны помнік вязням гета, расстраляным у 1942 годзе[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319).
  2. 2,0 2,1 2,2 Aharon Weiss Bereza (англ.) . The Gale Group. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  3. 3,0 3,1 3,2 Берёза (руск.) . Расійская яўрэйская энцыклапедыя. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  4. Альберт Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах.
  5. Bereza (Bereza-Kartuzskaya) (англ.) . Holocaust. Jewish Heritage Research Group in Belarus. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  6. На Берасцейшчыне памятаюць пра Галякост. Навіны. Польскае радыё для замежжа. Праверана 24 кастрычніка 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319).
  • Ицхак Арад. Уничтожение евреев СССР в годы немецкой оккупации (1941—1944). Сборник документов и материалов — Иерусалим: издательство Яд ва-Шем, 1991. — ISBN 9653080105.
  • Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах — Мн.: Ковчег, 2011. — 360 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-6950-96-7.
  • Л. Смиловицкий. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг — Тель-Авив, 2000.
  • Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов — Изд. 2-е, испр. и доп. — Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. — 398 с. — 1000 экз. — ISBN 985627902X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]