Баравуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Баравуха)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Баравуха
Боровуха - panoramio.jpg
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
5 447 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Паштовы індэкс
211502
Аўтамабільны код
2
Баравуха на карце Беларусі ±
Баравуха (Беларусь)
Баравуха
Баравуха (Віцебская вобласць)
Баравуха

Баравуха[2]мікрараён Наваполацка, да 2019 г. - гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе возера Велле. Насельніцтва 5 447 чал. (2017)[1].

Указам Прэзідэнта Беларусі ад 22 студзеня 2019 г. пасёлак канчаткова пазбаўлены статуса асобнага населенага пункта і ўключаны ў склад горада Наваполацка. [3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз Баравуха ўзгадваецца ў 1812 годзе. Побач з вёскай праходзіў тракт з Дрысы ў Полацк.

З адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Дзвінска ў кастрычніку 1866 года ў Баравусе з’явіўся чыгуначны раз’езд і станцыя Рыга-Арлоўскай чыгункі.

У 1916 годзе ў Баравусе ў складзе дарожна-будаўнічага атрада працаваў беларускі паэт Янка Купала.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баравуха была абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, але ўжо 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўвайшла ў склад РСФСР. З 1924 года Баравуха зноў у складзе БССР.

Да пачатку Другой сусветнай вайны Баравуха знаходзілася ў 20 км ад мяжы з Польшчай. Побач з вёскай быў збудаваны ваенны гарадок. Баравуха стала цэнтрам паўночнага сектара Полацкага ўмацаванага раёна.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны каля Баравухі адбываліся жорсткія баі. Падчас акупацыі тут размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, існаваў канцлагер для ваеннапалонных і гета.

На 1995 год у Баравусе 1-й было 438 двароў. З 1997 года Баравуха падпарадкоўваецца Наваполацкаму гарадскому савету.

Таксама існуюць Баравуха 2-я і Баравуха 3-я (у межах горада Полацка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]