Залядынскі сельсавет
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Залядынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Іванаўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Залядынне |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 лютага 1986 |
Заляды́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Залядынне.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глінненскі сельсавет у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глінна. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Валасані (злілася з вёскай Залядынне)[1]. 4 кастрычніка 1982 года цэнтр перанесены ў вёску Залядынне, сельсавет перайменаваны ў Залядынскі. 17 лютага 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Адрыжынскага і Гарбахскага сельсаветаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.