Первамайскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гасподаўскі сельсавет)
Первамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дрыбінскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Трылесіна
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 174
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Первама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Трылесіна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гасподаўскі (Трылесінскі) сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гасподы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Трылесіна. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года сельсавет перайменаваны ў Первамайскі, а вёска Гасподы — у Первае Мая. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (вёскі Вялікае Шчокатава, Жакаўка, Засценкі, Каралёўка, Лукаць, Малое Шчокатава, Мокрадзь, Слабодка, Суслаўка і пасёлак Суслаўка)[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кароўчынскага сельсавета[2]. 20 чэрвеня 1966 года з часткі сельсавета зноў утвораны Кароўчынскі сельсавет ў складзе 11 населеных пунктаў (Жавань Вялікая, Жавань Малая, Кароўчына I, Кароўчына II, Кароўчынская Слабодка, Палуі, Хасеўка, Чартоўшчына, Шастакі, Шатнева і Юраўка)[3]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кароўчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Кароўчына, вёскі Жавань, Палуі, Слабодка, Сонечная, Хасеўка, Шастакі, Шатнева і Юраўка)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1585 чалавек[5], з іх 94,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 2174 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.