Міхееўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхееўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дрыбінскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дрыбін (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 830
Плошча
  • 251,861 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Міхе́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дрыбін (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дрыбінскі сельсавет у складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дрыбін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карэбскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Горацкага раёна. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета, у склад Панкратаўскага сельсавета перададзена вёска Машкова[2]. У 1961 годзе ў склад Копцеўскага сельсавета перададзены пасёлак Мікольск[3]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна. 24 студзеня 1996 года сельсавет перайменаваны ў Міхееўскі з цэнтрам у вёсцы Дрыбін. 19 лістапада 1997 года Дрыбін атрымаў статус гарадскога пасёлка. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цемналескага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1833 чалавекі[5], з іх 92,6 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1830 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 і 30 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.