Герб Гамбіі
Выгляд
| Герб Гамбіі | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Суб’ект | Гамбія і Гамбія (1965—1970) |
| Зацверджаны | 18 лістапада 1964 |
| Заснаванне | 18 лістапада 1964 |
Герб Гамбіі прыняты 18 лістапада 1964 года.
На гербе намаляваныя два льва, якія трымаюць сякеру і матыку, падтрымліваючы шчыт, на якім таксама намаляваныя перакрыжаваныя сякера і матыка. Зверху шчыта намаляваны геральдычны шалом рыцара і пальмавая галіна вакол яго. У ніжняй частцы герба — нацыянальны дэвіз: Прагрэс — Мір — Росквіт (па-англійску Progress — Peace — Prosperity).
Два льва сімвалізуюць каланіяльную гісторыю краіны як часткі Брытанскай імперыі. Перакрыжаваныя сякера і матыка азначаюць важнасць сельскай гаспадаркі для краіны, а таксама сімвалізуюць дзве асноўныя этнічныя групы — мандзінка і фульбе.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
