Герб Сеўты
Герб Сеўты | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Карона |
маркізская |
Заснаванне | 1415 |
Герб Сеўты — гэта герб аўтаномнага горада Сеўта, падобны на герб Партугаліі, паколькі горад быў захоплены каралём Жуанам Партугальскім 21 жніўня 1415 года.
Герб уяўляе сабою сярэбраны шчыт з барвовай аблямоўкай, абцяжаранай залатымі замкамі 2, 2, 2 і 1. У срэбры пяць блакітных шчыткоў, пакладзеных у прамы крыж і абцяжараных пяццю сярэбранымі безантамі, пакладзенымі ў касы крыж, кожны. Шчыт увянчаны маркізскай каронай.
Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
- На гербе метраполіі 3 замка знаходзяцца ў верхняй частцы шчыта і два ў ніжняй.
- Другім адрозненнем з'яўляецца карона, якая на партугальскім гербе традыцыйна была каралеўскай, на працягу кароткага часу каменная рэспубліканская карона, зараз жа на гербе Партугаліі няма ніякай кароны, у той час як на гербе Сеўты працягвае заставацца маркізская карона, таму што маркізскія тытулы дараваліся губернатарам маркі, памежнай тэрыторыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармацыя пра сцяг і гербе Архівавана 24 сакавіка 2006. (ісп.)