Герб Азорскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Азорскіх астравоў
Дэталі
Нашлемнік Ястраб
Шчыт
Чатырохкутны з круглым заснаваннем
Шчытатрымальнікі
Быкі
Дэвіз
Antes morrer livres que em paz sujeitos
Раннія версіі
Выкарыстанне 1820 г.

Герб Азорскіх астравоў уяўляе сабою сярэбраны шчыт з чырвоным арлом, які апраўлены аблямоўкай чырвонага колеру з 9 зоркамі. Зверху шчыта размешчаны шлем і нашлемнік у выглядзе сіняга арла з 9 сярэбранымі зоркамі.

Геральдычны арол на гербе ўяўляе ястраба, агульны матыў у геральдыцы Азорскіх астравоў. Ёсць версія, якая сцвярджае, што сваю назва астравоў пайшла ад слова «Acor» — ястраб. Па легендзе мараходаў, ястрабы ляцелі да сваіх гнёздаў і паказалі шлях да астравоў. Аднак ёсць адна загвоздка — гэта птушка не водзіцца ў гэтым рэгіёне. Дзевяць зорак на гербе азначаюць дзевяць астравоў архіпелага.

Шчыт падтрымліваюць два прыкаваных чорных быка. Унізе дэвіз Antes morrer livres que em paz sujeitos («Хутчэй памру, чым буду заваяваны»). Быкі падтрымліваюць па флагштоку. Сцягі нясуць хрысціянскія сімвалы: левы сцяг — чырвоны крыж партугальскага ордэны Хрыста на белым полі; правы сцяг — белы голуб, накладзены на залатыя прамяні ў выглядзе крыжа — сімвал Святога Духу — на чырвоным полі, сцягі абрамлены золатам.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі