Герб Мелільі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Мелільі
Coat of Arms of Melilla.svg
Дэталі
Зацверджаны 11 сакавіка 1913 года
Карона
герцагская
Дэвіз
Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet; Non plus ultra

Герб Мелільі — афіцыйны сімвал аўтаномнага горада Мелілья, размешчанага на паўночным узбярэжжы Афрыкі і аддзеленага ад астатняй тэрыторыі Іспаніі Міжземным морам. Герб быў зацверджаны дэкрэтам караля Альфонса XIII 11 сакавіка 1913 года, падпісаны Старшынёй Савета Міністраў Альвара дэ Фігероа і графам дэ Раманонес. Герб заснаваны на гербе герцагскага дому дэ Медзіна-Сідонія, паколькі некаторыя яго члены ўдзельнічалі ва ўзяцці горада.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У блакітным полі з чырвона-сярэбранай аблямоўкай з дзевяці залатых веж на чырвоным фоне, якія чаргуюцца з дзевяццю чырвонымі каранаванымі львамі на срэбным фоне, два катлы, размешчаныя адзін над адным, звонку шахматныя — чырвоныя і залатыя, унутры — залатыя, з ручкамі таго ж металу; з кожнага боку з катла выходзяць па сем зялёных змей. Шчыт увянчаны залатой герцагскай каронай, з якой выходзіць вежа таго ж металу. На вежы чалавек у сярэбраных даспехах са шчытом, які кідае нож. Абапал шчыта дзве калоны, апавітыя сярэбранай стужкай з дэвізам «Non plus ultra». Зверху такая ж стужка з дэвізам «Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet». Унізе герба зялёны дракон.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Аблямоўка сімвалізуе прыналежнасць горада Іспаніі, таму што залаты замак і барвовы каранаваны леў з'яўляюцца геральдычнымі сімваламі Каралеўства Кастыліі і Леона, а таксама элементамі дзяржаўнага герба Іспаніі. Чалавек, які кідае нож, сімвалізуе сабой заснавальніка роду дэ Медзіна-Сідонія Гусмана Добрага, які абараняў замак Тарыфа ад нападу маўраў.

Калоны абапал шчыта з'яўляюцца выявай Геркулесавых слупоў — дзвюх вяршыняў, якія атачаюць уваход у Гібралтарскі праліў. Па некаторых звестках, на вяршынях некалі былі ўсталяваны калоны, якія пазначаюць мяжа свету. Дэвіз «Non plus ultra» перакладаецца з латыні як «далей няма куды».

Дэвіз у верхняй частцы герба таксама з'яўляецца лацінскім выслоўем, якія перакладаюцца як «дзецям варта аддаваць перавагу Радзіме, а не бацькам».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Мелілья ў тэмах