Гета ў Мар’інай Горцы
Гета ў Мар'інай Горцы | |
---|---|
Перыяд існавання | ліпень 1941 - 22 верасня 1941 |
Гета ў Мар’інай Горцы — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў г. Мар’іна Горка германскимі акупантамі.
Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі ў 1941 годзе. Па ўспамінах сведак, у яго трапіла каля 80 чалавек. Габрэйскія сем’і пасялілі ў доме пісьменнікаў (зараз абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы»)[1].
Ліквідацыя
[правіць | правіць зыходнік]22 верасня (28 верасня) 1941 года габрэі з Мар’інай Горкі былі адпраўлены грузавікамі з плошчы Леніна, а з Пухавічаў былі дастаўлены канвоем. Пад кіраўніцтвам брыгаднага фюрара СС Карла Зенера, немцамі была праведзена аперацыя па расстрэле. Габрэі былі пахаваны ў дзвюх ямах[2].
Пасля рээвакуацыі ў 1944 годзе большасць габрэяў г. Мар’іна Горка перасялілася ў Мінск.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе на месцы расстрэлу ва ўрочышчы «Папова горка» пастаўлены абеліск[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9