Перайсці да зместу

Халакост у Астравецкім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У часы Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Астравецкага раёна нацысты і іх прыхільнікі пачалі пагалоўнае знішчэнне яўрэяў. Акцыі паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. За выдачу яўрэяў або іх месцазнаходжання немцы выдавалі мясцовым жыхарам прэміі — цукар і соль[1]. У тых населеных пунктах, дзе яўрэяў забілі не адразу, іх утрымлівалі ў гета аж да поўнага знішчэння, выкарыстоўваючы на цяжкіх і брудных прымусовых працах, з-за чаго многія вязні памерлі ад непасільных нагрузак ва ўмовах пастаяннага голаду і адсутнасці медыцынскай дапамогі[2].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:

Толькі невялікай колькасці яўрэяў у Астравецкім раёне ўдалося выратавацца, хаваючыся ў хованках і ў лясах[10].

У раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта:

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Быстрыцы (2010)[14], Кемелішках (1992), Міхалішках (2009)[14].

  • Г. П. Пашкоў, А. Я. Клімчэня, С. П. Самуэль i iнш. (рэдкал.); Т. С. Сямёнава. (уклад.). «Памяць. Астравецкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. — 632 с. — ISBN 985-11-0313-6.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.