Глушэц (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глушэц
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 113,6[1] м
Даўжыня 4,77 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,48 км²
Даўжыня берагавой лініі 9,7 км
Басейн
Упадаюць Случ-Мільча
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Глушэц (Беларусь)
Глушэц
Глушэц
Глушэц (Гомельская вобласць)
Глушэц
Глушэц
Map

Глушэ́ц — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на пойме ракі Сож, за 20 км у напрамку на поўдзень ад Гомеля, за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Старыя Дзятлавічы.

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 4,77 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 9,7 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу, выгнутая ў форме падковы. Схілы катлавіны пясчаныя, стромкія, вышынёй 5—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы ў возера ўпадае рака Случ-Мільча. На ўсходзе выцякае ручай у Сож.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, язь, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-134. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глушэц // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 83.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 146. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]