Перайсці да зместу

Голдзішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Голдзішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231542
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258855010
Голдзішкі (Беларусь)
Голдзішкі
Голдзішкі
Голдзішкі (Гродзенская вобласць)
Голдзішкі
Голдзішкі

Го́лдзішкі[1] (трансліт.: Holdziški, руск.: Голдишки) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрынскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Навадворскага сельсавета[2].

На польскай карце 1933 г. - "Gaudziszki". На расійскай карце 1910 г. - "Говдишки".

У гэтым рэгіёне фіксаваліся прозвішчы Гаўдзь (Германішкі), Гаўдзевіч (Даўкшышкі)[3]. Ёсць літоўскія Gaudelis, Gaudutis[4]. Аснова Gaud- актыўна выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах[5].

У 1662 г. згадваецца ў складзе Лідскага павету ВКЛ[6].

Зноскі