Горад Аяча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аяча
фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu
Вид с моря
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ajaccio Cité1JPG.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
82,03 км²
Вышыня цэнтра
38 м
Насельніцтва
65 542 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
20000
Афіцыйны сайт
Горад Аяча (Францыя)
Горад Аяча
Горад Аяча

Аяча (фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсіка, які належыць Францыі. Цэнтр дэпартамента Паўднёвая Корсіка. Знаходзіцца на заходнім беразе вострава ў жывапіснай бухце на рацэ Гравона.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Час узнікнення лацінскага паселішча Аякс (Ajax), якое стаяла ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявеччы ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аяча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэзскага банка Святога Георгія. На працягу першых дзесяцігоддзяў гэта была ўмацаваная калонія Генуэзскай рэспублікі, карсіканцам тут сяліцца забаранялі. У 15531559 гады горад знаходзіўся пад французскай акупацыяй. Аяча ўвайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[1].

У Аяча нарадзіўся Напалеон Банапарт.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аяча з'яўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.

Зноскі

  1. Ajaccio (France). Encyclopædia Britannica Online.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]