Горад Брындзізі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брындзізі
Brindisi
Le colonne della Via Appia a Brindisi.jpg
Краіна
Камуна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
328 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Афіцыйная мова
італьянскі
Насельніцтва
89 694 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0831
Паштовы індэкс
72100
ISTAT
074001
Афіцыйны сайт
comune.brindisi.it (італ.) 
Брындзізі на карце Італіі
Горад Брындзізі (Італія)
Горад Брындзізі

Брындзізі (італ.: Brindisi [ˈbrindizi] , сіц.: Brìndisi, мясц. Brinnisi, тарант.: Brinnese, лац.: Brundisium, Brundusium, Brindisium) — горад і марскі порт у італьянскім рэгіёне Апулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бары.

Заступнікам горада лічыцца Лаўрэнцій Брындзізійскі. Свята горада адзначаецца ў першы панядзелак верасня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне горада ў антычнасці было выключна вялікім. Грэкі прыпісвалі яго заснаванне Адысееву спадарожніку[1] Дыямеду і называлі Брэнтэсіем (назва ілірыйскага паходжання). Рымляне перайначылі гэта слова ў Брундзізій (Brundisium), што значыць «галава аленя» (абрысы бухты сапраўды нагадваюць аленевыя рогі).

Мармуровая калона на месцы канца Апіевай дарогі.

Падчас Пунічных войнаў Брундзізій і Тарэнт аказалі бязлітаснае супраціўленне арміі Ганібала. Праз гэтыя гарады ішоў увесь рымскі гандаль з Усходнім Міжземнамор'ем. У 40 г да н.э. у Брундзізіі сустрэліся і прымірыліся Марк Антоній і Актавіян Аўгуст, а яшчэ праз дваццаць гадоў там памёр вялікі рымскі паэт Вергілій. Насельніцтва горада ў той час было большым, чым у наш час, — прынамсі сто тысяч жыхароў.

У Сярэднявеччы значэнне Брындзізі рэзка паменшылася, а большая частка гандлю перамясцілася ў Бары. Становішча часткова выраўнялась пасля ўтварэння Сіцылійскага каралеўства (1071), і менавіта з Брындзізі адбылі ў Святую зямлю многія крыжакі. У канцы XIV ст. дынастычныя войны за валоданне Неапалем нанеслі гораду непапраўныя страты, як, зрэшты, і разбуральнае землетрасенне 1456 года.

З аб'яднаннем Італіі Брындзізі стаў развівацца як база ваенна-марскога флоту краіны; з 1866 годзе гавань і канал значна паглыбілі[2]. Спрыяла ажыўленню мясцовай эканомікі і адкрыццё Суэцкага канала ў 1869 годзе. Пасля падзення Мусаліні ў Брындзізі знаходзілася штаб-кватэра ўрада П'етра Бадолья, які абвясціў пра выхад Італіі з Другой сусветнай вайны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканамічным плане Брындзізі заўсёды моцна залежаў ад марскога гандлю. З горада ў Грэцыю ходзіць паром, вельмі папулярны сярод турыстаў. Развіты харчовая (вінаробства) і хімічная прамысловасць, ёсць нафтаперапрацоўчы завод. Праз Брындзізі праходзіць берагавая чыгунка ад Анконы да Лечэ, з адгалінаваннем на Таранта. Аэрапорт размешчаны за 5 км на поўнач ад горада.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка Брындзізі забудавана сучаснымі будынкамі; сведчанні яго старажытнай гісторыі нешматлікія. Сярод іх адно з галоўных месцаў займае антычная калона, якая пазначала канец знакамітай Апіевай дарогі. Прыморскі замак быў пабудаваны ў 1227 годзе па загадзе імператара Фрыдрыха II. Гарадскі сабор XI стагоддзя быў грунтоўна перабудаваны ў 1749 годзе. Захавалася невялікая раманская ратонда Св. Іаана (XI стагоддзе), якая належала з XII ст. ордэну Св. Труны Гасподняй. Галоўны гарадскі музей — Правінцыйны археалагічны музей імя Ф. Рыбеца, які размяшчаецца ва ўласным будынку з 1958 года.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гамер. «Прыгоды Адысея» (празаічны пераказ): «Нестар прапанаваў тады паслаць лазутчыкаў у траянскі лагер, каб даведацца, што вырашылі траянцы — ці зноў напасці на грэкаў ці вярнуцца ў горад. Адразу выклікаўся ісці на гэту небяспечную справу Дыямед і прапанаваў каму-небудзь з герояў ісці з ім. Многія выклікаліся ісці з Дыямедам. Агамемнан загадаў Дыямеду самому выбраць сабе таварыша. Выбраў Дыямед Адысея, улюбёнца Афіны Палады. Верыў ён, што нават з полымя вернуцца яны ўдваіх цэлымі, такі хітры і вёрткі быў Адысей».
  2. Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого(руск.) бел. [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина(руск.) бел., 1911—1915.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]