Мурам — адзін з найстаражытнейшых рускіх гарадоў. Назва паходзіць з назвы фіна-угорскага племені мурама. Першым удзельным мурамскім князем лічыцца Глеб Уладзіміравіч. У 1088 г. на пэўны час Мурам быў захоплены волжскімі балгарамі. Плацілі даніну Русі, з XII ст. паступова асіміліраваліся рускімі.
З 1097 — сталіца Мурама-Разанскай зямлі. У самастойнае княства Мурамска-Разанская зямля вылучылася са складу Чарнігаўскага княства ў 1127 пры князю Яраславе Святаславиічы. Пасля яго смерці (1129) на мурамскі сталец сеў і стаў першым мурамскім князем яго сын Святаслаў, пазней — унук Расціслаў. Пры Расціславе Мурама-Разанская зямля распалася на Мурамскае і Разанскае княствы, якія канчаткова адасобіліся пасля смерці Святаслава (1145). У Старой Разані князь пакінуў сына Глеба. Разанскі князь Глеб Расціславіч усімі сродкамі змагаўся са сваім паўночным суседам Растова-Суздальскім княствам. Вынікам стала перамога Усевалада Вялікае Гняздо (1208), які паланіў мясцовых князёў.
У 1219 у Разані княжыў Інгвар Ігаравіч, ягоным нашчадкам яму брат Юрый. Пры ім княства падвергнулася спусташэнню ордамі Батыя. Мурамскае княства складалася з Мурама з паветам. Залежала ад Уладзіміра-Суздальскага княства. Падвяргалася шматлікім набегам татараў. Апошнім мурамскім князем быў Юрый Яраславіч, якога ў 1355 сагнаў з прастола Фёдар Глебавіч. У 1392 вялікі князь маскоўскі Васіль I Дзмітрыевіч далучыў Мурамскае княства да Масквы.