Горад Сент-Пол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сент-Пол
Saint Paul
Сцяг
Сцяг
TE-Collage Saint Paul.png
Краіна
Каардынаты
Плошча
145,5 км²
Вышыня цэнтра
214 м
Насельніцтва
275 150 чалавек (2000)
Шчыльнасць
2100,6 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
612
Паштовыя індэксы
55101–55175
Афіцыйны сайт
http://www.stpaul.gov
(англ.) 
Горад Сент-Пол (ЗША)
Горад Сент-Пол

Сент-Пол (англ.: Saint Paul) — горад на поўначы ЗША, сталіца штата Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Рэмсі. Насельніцтва 275,1 тыс. чалавек (2005; другі па велічыні горад Мінесоты). Утварае агламерацыю з Мінеапалісам, найбуйнейшым па колькасці насельніцтва горадам штата.

Размешчаны на левым беразе ракі Місісіпі, насупраць горада Мінеапаліса.

Сент-Пол заснаваны ў 1838 годзе, статус горада мае з 1854 года. У першай палове XIX стагоддзя быў крайнім аванпостам амерыканскага Дзікага Захаду, дзе еўрапейскія пасяленцы (пераважна немцы-каталікі і ірландцы), амерыканскія салдаты (з размешчанага крыху вышэй па плыні Місісіпі форта Снелінг) жылі ў цесным суседстве. Да XX стагоддзя ператварыўся ў буйны транспартны вузел.

У горадзе развіта машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў (на заводзе «Форд»), ЭВМ, пыласосаў, пад'ёмных кранаў, медыцынскага абсталявання і інш. Хімічная (лакафарбавая), дрэваапрацоўчая, мясная, мукамольная прамысловасць. Грузавы порт на Місісіпі.

Выходзяць газеты «Twin Cities Reader» і «City Pages».

Ёсць універсітэт.

Будынак капітолія

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Мінесота