Перайсці да зместу

Сумгаіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сумгаіт)
Горад
Сумгаіт
азерб.: Sumqayıt

40°35′30″ пн. ш. 49°38′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Азербайджан
Кіраўнік Эльдар Азізаў[d] і Q16418405?
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 22 лістапада 1949[1]
Першая згадка 1580
Горад з 1949
Плошча 143 км²
Вышыня цэнтра 26 м
Часавы пояс UTC+4, летам UTC+5
Насельніцтва
Насельніцтва 326 000 чалавек (2015)
Афіцыйная мова азербайджанская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 18
Паштовы індэкс AZ5000
Аўтамабільны код 50

sumqayit-ih.gov.az (азерб.)
Паказаць/схаваць карты
Сумгаіт (Азербайджан)
Сумгаіт
Сумгаіт

Сумгаі́т[2] (азерб.: Sumqayıt) — горад (з 1949) у Азербайджане, на ўзбярэжжы Каспійскага мора каля вусця ракі Сумгаіт, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азербайджана — Баку. Трэці па плошчы (пасля Баку і Гянджы) горад Азербайджана, з 2010 года — другі па колькасці насельніцтва.

У горадзе развіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сінтэз», АТ «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы невялікага паселішча ў сувязі з развіццём хімічнай і металургічнай прамысловасці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага горада складала 65 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёна чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жылля.

27—29 лютага 1988 года ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным з першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных даных Генеральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзян армянскай і 6 грамадзян азербайджанскай нацыянальнасці, больш за сто чалавек было паранена.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Сумгаі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 266. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сумгаи́т // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 458. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сумгаит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)