Перайсці да зместу

Трыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Трыр)
Горад
Трыр
ням.: Trier
49°45′20″ пн. ш. 6°38′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Кіраўнік Wolfram Leibe[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 16 да н.э.
Плошча 117,14 км²
Вышыня цэнтра 124 м
Водныя аб’екты Мозель
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 103 396 чалавек (2007)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0651
Паштовы індэкс 54290, 54292, 54293, 54294, 54295, 54296
Аўтамабільны код TR

trier.de (ням.)
Паказаць/схаваць карты
Трыр (Германія)
Трыр
Трыр

Трыр (ням.: Trier) — горад у Германіі, на захадзе зямлі Рэйнланд-Пфальц, «Паўночны Рым». Размешчаны на берагах ракі Мозель, непадалёк ад Люксембурга. Найстарэйшы горад краіны, заснаваны ў 16 годзе да н.э. рымскім імператарам Актавіянам Аўгустам побач са свяцілішчам племя трэвераў, адкуль і пайшла назва горада — «Аўгуста Треверарум» (лац.: Augusta Treverorum).

Першае паселішча тут было заснавана рымскім імператарам Аўгустам у 16 да н.э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў і таму называлася Аўгуста Трэвераў. Неўзабаве калонія ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр. Свайго росквіту Трыр дасягае ў II стагоддзі. Быў галоўным населеным пунктам рымскай правінцыі Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. Перажыўшы першы напад алеманаў, Трыр паступова ператвараецца ў імператарскую рэзідэнцыю, званую «Паўночны Рым». Заваяванне Трыра франкамі каля 475 года стала адным з сведчанняў заходу рымскай імперыі.

3 ІХ ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гарадское права. У XV ст. вольны імперскі горад, У 14731797 гг. тут існаваў універсітэт. 3 1794 уладанне Францыі, галоўны горад (да 1814) французскага дэпартамента Саар. У 1815 годзе далучаны да Прусіі (Германія). У Другую сусветную вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе французскай зоны акупацыі Германіі, з 1949 года ў ФРГ.

Год Колькасць
300 80 000 ± 5 000
400 50 000 ± 5 000
1363 10 000 ± 5 000
1697 2 677
1801 8 829
Год Колькасць
1900 43 506
1945 57 599
1975 100 338 [2]
2010 105 260
2014 108 472
Год Колькасць
2015 114 914 [3]
2016 110 111 [4]
2017 110 013 [5]
2019 110 636 [6][7]
2021 110 570 [8]
Год Колькасць
2022 112 195 [9]
2023 112 737 [10]

Прамысловасць: металаапрацоўчая, электратэхнічная, тэкстыльная, абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства.

Вузел чыгунак і аўтадарог.

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Трырскі ўніверсітэт. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі.

Архітэктурныя помнікі:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.trier.de/rathaus-buerger-in/stadtverwaltung/oberbuergermeister/ Праверана 23 сакавіка 2025.
  2. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.1975Statistisches Bundesamt, 2018.
  3. http://www.statistik.rlp.de/fileadmin/dokumente/berichte/A1033_201522_hj_G.pdf
  4. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
  5. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Statistisches Bundesamt. Праверана 10 сакавіка 2019.
  6. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisStatistisches Bundesamt. Праверана 3 сакавіка 2020.
  7. https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
  8. register of German municipalities (4th quarter 2022)Destatis, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  9. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022Destatis, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  10. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023Destatis, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.