Горад Турфан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Турфан
уйг. تۇرپان
кіт.: 吐魯番

Каардынаты: 42°57′49″ пн. ш. 89°11′07″ у. д. / 42.963611° пн. ш. 89.185278° у. д. (G) (O) (Я)42°57′49″ пн. ш. 89°11′07″ у. д. / 42.963611° пн. ш. 89.185278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2003)
255 000 чалавек
Шчыльнасць
15,99 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
995
Паштовы індэкс
838 000

Турфан (Кітай)
Турфан
Турфан

Вуліца ў Турфане

Турфан, таксама Турпан (кіт.: 吐魯番 Tǔlǔfān, уйг.: تۇرپان Турпан) — горад ва ўсходняй частцы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Плошча 69.324 км², насельніцтва каля 570.000 чалавек (2004). У старажытныя часы і ў эпоху Сярэднявечча праз Турфан пралягала паўночная ветка Вялікага Шаўковага шляху. Пачынаючы з дынастыі Заходняя Хань (206 да н.э. — 8 г. н.э.), Турфан становіцца значным палітычным, эканамічным і культурным цэнтрам Заходняга Кітая.[1] Сучасныя Турфан і Кашгар — адзіныя з вялікіх гарадоў Сіндзяна, у якіх яшчэ захаваліся адметныя рысы традыцыйнай уйгурскай культуры.

Як сведчаць кітайскія летапісныя крыніцы, першымі вядомымі жыхарамі Турфанскай катлавіны былі сагдыйцы — старажытны ўсходне-іранскі этнас. Сагдыйцы добра ведалі тэхніку кярызнага абваднення, а таму паспяхова валодалі майстэрствам ажыўлення пустынь. Кітайцы ж праніклі ў Турфан толькі ў II ст. да н.э., сустрэўшы там нешматлікі самастойны этнас, які атрымаў назву чэшы.[2].

Руіны гарадзішча Цзяохэ

Горад славіцца сваім сусветнавядомым салодкім белым турфанскім вінаградам без кастачак, а таксама сакавітымі хамійскімі дынямі.

Паверхня і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Турфан ляжыць на адлегласці 150 км ад Урумчы, сталіцы Сіньцзяна. Турфанская нізіна з'яўляецца самым гарачым рэгіёнам Кітая, а Турфан самым знойным месцам краіны, за што гэтыя мясціны таксама называюць вогненны край альбо вогненная зямля. Турфанская катлавіна таксама з'яўляецца самым нізкім месцам Кітая па вышыні над узроўнем мора і самым нізкім месцам Зямлі пасля Мёртвага мора. Вышыня самага нізкага месца катлавіны, берагавой лініі вакол возера Айдзін-куль, складае 154,50 м ніжэй узроўня мора.

Дастаткова распаўсюджаным у Турфанскай даліне феноменам з'яўляюцца моцныя ветры — арканы — хуткасцю вышэй за 32,6 м/с (12 балаў). Моцныя паветраныя патокі, якія ўзнікаюць у выніку значнага перападу ціску паветра паміж далінай і знешнімі зонамі павялічанага ціску, накіроўваюцца з паўночнага захаду праз Цянь-Шань у Турфанскую катлавіну. Таму штогод на працягу 30-40 дзён над Турфанам праносяцца ветры сілай у 8 і больш балаў. 19 мая 1977 года над Турфанскай далінай прайшоў аркан, моц якога дасягала 50 м/с. У 1949 пачалі прымацца першыя меры па ахове аазіса ад моцных вятроў, і былі закладзены лесаполасы з 30 мільёнамі дрэваў.[3]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Народ/этнас Колькасць Суадносіны
Уйгуры 385.546 70,01 %
Хань 128.313 23,3 %
Хуэй 35.140 6,38 %
Казахі 321 0,06 %
Тудзя 274 0,05 %
Маньджуры 254 0,04 %
Манголы 158 0,03 %
Ту 154 0,03 %
Тыбетцы 105 0,02 %
Мяо 98 0,02 %
Джуан 88 0,02 %
Дунгане 79 0,01 %
Іншыя 201 0,04 %

Адпаведна апошняму перапісу насельніцтва у 2000 годзе насельніцтва Турфана складала 251,652 чалавек, з якіх 70,38 % — уйгуры. Шчыльнасць насельніцтва — 7,94 чалавек/км².

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі шаўковы шлях у I ст.

Доўгі час Турфан быў цэнтрам пладароднага аазіса, вада ў які падавалася з дапамогай кярызаў — гідратэхнічнай сістэмы падземных каналаў, а таксама важным гандлёвым цэнтрам. У 840 годзе пасля заняпаду Трэцяга уйгурскага каганата уйгуры заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Турфане на тэрыторыі Усходняга Туркестана.[4] У 1420 годзе Турфан падчынілі сабе манголы, пасля чаго горад пачаў інтэнсіўна ісламізавацца.

Мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне. У красавіку 1931 г. насельніцтва Турфана падтрымала стыхійныя выступленні пад кіраўніцтвам байскіх вярхоў і купецтва, мэтай паўстання было ўтварэнне незалежнай ісламскай рэспублікі. У 1932 горад быў захоплены атрадамі Шэн Шыцая пры падтрымцы казакоў.[5]

Гістарычныя помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Мінарэт Іміна

Гарадзішча Дзяохэ (кіт.: 交河故城 Jiāohé gùchéng, уйг.: يارغول قەدىمقى شەھىرى Ярғол қәдимқи шәһири). Знаходзіцца ў 10 км ад Турфана. Заснавальнікамі старажытнага горада былі чэшы, першыя жыхары Турфанскай даліны. Знаходзіцца на ў месцы раздваення ракі. Знішчана манголамі ў 13 стагоддзі.

Гарадзішча Гаочан (кіт.: 高昌故城 Gāochāng gùchéng, уйг.: قاراھوجا قەدىمقى شەھىرى Қараһоҗа қәдимқи шәһири). На месцы сённяшняга гарадзішча Гаочан стаяў старажытны горад. Гарадзішча знаходзіцца ў 30 км на паўднёвым захадзе ад сучаснага Турфана. Гаочан быў заснаваны ў 1 стагоддзі да н.э. Знічшаны пажарам у час вайны ў 14 стагоддзі.

Мінарэт Іміна. Помнік мусульманскага дойлідства. Будаўніцтва мінарэта было завершана ў 1778 годзе ў часы княжання Сулеймана, сына Іміна. Мінарэт Іміна аб'яўлены ахоўваемым помнікам дзяржаўнага значэння.

Базыклікскія пячоры (кіт.: 柏孜克里克千佛洞 Bǎizīkèlǐkè qīan fó dòng). Базыклікскія пячоры тысячы Буддаў знаходзяцца на адлегласці 45 км ад Турфана. Узніклі яны ў 5-9 стагоддях н.э. паміж гарадамі Турфан і Шаньшань (Лоўлань) на паўночным усходзе пустыні Такла-Макан.

Краявіды[правіць | правіць зыходнік]

Вогненная гара

Вогненая гара (кіт.: 火焰山 Huǒyànshān). Знаходзіцца ў 10 км ад горада. Даўжыня з захаду на ўсход каля 98 км, шырыня каля 10 м. Шырокую вядомасць і папулярнасць сярод турыстаў Вогненная гара набыла між іншым дзякуючы класічнаму раману кітайскай літаратуры «Падарожжа на Захад»

Айдзін-куль (кіт.: 艾丁湖 Àidīnghú, уйг.: ئايدىڭكۆل Айдиңкөл). Возера Айдзін-куль з'яўляецца самым нізкім месцам Кітая. Дабрацца да гэтых мясцін летам амаль што немагчыма: возера з усіх бакоў абступаюць багністыя балоты, тэмпература паверхні якіх падымаецца да 70 градусаў Цэльсія.[6] Альтытуда возера Айдзін-куль — каля 155 м ніжэй узроўня мора.

Вінаградная даліна (кіт.: 葡萄沟 Pútáogōu).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вінаградарства: 75 % сукупнай вытворчасці разынак Кітая. Пераважная большасць насельніцтва Турфанскай даліны — мусульмане, таму амаль што ўвесь турфанскі вінаград перапрацоўваецца на разынкі, нязначная доля перапрацоўваецца на віно.

Карысныя выкапні
Вугаль: Турфан-Хамійскае вугальнае радовішча ўваходзіць у склад 10 буйнейшых у свеце вугальных басейнаў, запасы вугля басейна дасягаюць 500 мільярдаў тон.
Нафта: Перапрацоўка сыравіны з Турфан-Хамійскага нафтавага радовішча.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгунка: Турфан называюць перадапошнім чыгуначным вакзалам Кітая. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў Урумчы.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У 1 ст. да н.э. у Турфан пачаў пранікаць будызм, рэлігія паступова набывала папулярнасць сярод насельніцтва, а ў 4 стагоддзі будызм атрымаў статус дзяржаўнай рэлігіі у княстве.

Турфанскія фрагменты[правіць | правіць зыходнік]

Уйгурскія прынцы, фрагмент фрэскі з Базыклікскай пячоры нумар 9, захоўваецца ў Музеі індыйскай культуры, Берлін

Паміж 1902 і 1914 гадамі па ініцыятыве дырэктара індыйскага аддзела музея этнаграфіі ў Берліне Альберта Грунведэля былі здзейснены чатыры нямецкія экспедыцыі ў Турфан. У арганізацыі экспедыцый таксама актыўна ўдзельнічай нямецкі турколаг Альберт фон Ле Кок. У выніку турфанскіх экспедыцый вучонымі было прывезена ў Берлін звыш тысячы фрагментаў прадметаў жывапісу і іншых мастацкіх аб'ектаў, а таксама звыш 40.000 тэкставых фрагментаў, якія сёння захоўваюцца ў Берлінскім музеі індыйскай культуры.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Открытие Праздника винограда в Синьцзяне, Газета «Жэньминь Жибао»
  2. Гумилев Л. Н. История народа Хунну. VII. Взлет дракона
  3. Der zweittiefste Ort der Welt: Die Oase Turfan, 150 m unter dem Meeresspiegel
  4. http://www.pereplet.ru/cgi/gbook.cgi?guestbook=hist&command=view442
  5. Е. Н. Наземцева. Роль белогвардейских военных подразделений в подавлении мусульманского восстания в Синьцзяне в первой половине 30-х гг. ХХ в.
  6. В Синьцзяне проводится повторная топографическая съемка самой низкой точки в Китае.

Відэаматэрыялы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]