Перайсці да зместу

Якуцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Якуцк)
Горад
Якуцк
Дьокуускай, Туймаада
62°01′38″ пн. ш. 129°43′55″ у. д.HGЯO
Краіна
Кіраўнік Evgeny Grigoriev[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1632[2]
Вышыня цэнтра 95 м
Часавы пояс UTC+9
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 311 760 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Афіцыйная мова руская і якуцкая мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4112
Паштовы індэкс 677000–677999
якутск.рф (руск.)
Паказаць/схаваць карты
Якуцк (Расія)
Якуцк
Якуцк

Яку́цк (руск.: Якутск) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Якуціі, порт на рацэ Лена. Горад размешчаны ў даліне Туймаада на левым беразе ракі Лены. З'яўляецца буйнейшым горадам, які размешчаны ў зоне вечнай мерзлаты.

Колькасць насельніцтва — 235,6 тыс. чал. (2005), што складае прыкладна 22 % агульнага насельніцтва Якуціі. У цяперашні час ідзе будаўніцтва Амура-Якуцкай чыгуначнай магістралі ад горада Нерунгры. Пакуль пасажырскі рух ажыццяўляюцца да станцыі Тамот (570 км ад БАМа), а грузавы — да станцыі Амга (672 км).

Пакуль што сувязь з іншымі рэгіёнамі Расіі ажыццяўляецца ў асноўным паветраным шляхам, таксама ў зімовы перыяд — па льду Лены, у навігацыю — грузапасажырскім паромам. Таксама пэўнае значэнне маюць федэральная траса «Калыма» (Якуцк-Магадан) і гравійная федэральная траса M56 «Лена», якая заканчваецца на супрацьлеглым беразе Лены.

Год Колькасць
2016 303 836
2017 307 911
2018 311 760 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]