Перайсці да зместу

Яфа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Яфа)
Яфа
Краіна
Каардынаты
Яфа на карце Ізраіля
Яфа (Ізраіль)
Яфа
Яфа (Ізраіль)
Яфа
Аэрафотаздымка Яфы
Царква Святога Пятра ў Яфе

Яфа, гістарычная назва Іапія[2][3] (іўр.: יפו; араб. يافا‎‎; грэч. Ιόππη) — адзін з галоўных партоў Старажытнага Ізраіля і адзін з найстаражытнейшых бесперапынна населеных гарадоў свету. Сюды прыходзілі караблі з паломнікамі ў Іерусалім . Цяпер аб’яднана з Тэль-Авівам у адзіны горад — Тэль-Авіў—Яфа.

Некаторыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі, паводле Страбона, называлі Яфу месцам вызвалення Персеем Андрамеды[4].

Адсюль, паводле старазапаветнай кнігі прарока Ёны, прарок Ёна адправіўся ў падарожжа (Ёна. 1:3).

Паводле новазапаветнай кнігі Дзеі святых апосталаў, у Яфе было ўяўленне апосталу Пятру і ўваскрэсне праведнай Тавіфы. (Дз. 9:36-42, Дз. 10:9-21)

Старажытны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У раёне Музея старажытнасцей Яфы знойдзены самыя старажытныя археалагічныя сведчанні — рэшткі абарончых умацаванняў вакол Яфскага ўзгорку (XVIII ст. да н.э. — час пачатку заваёвы Егіпта гіксосамі). На тэрыторыі Парка Брамы Рамсеса (маецца на ўвазе егіпецкі фараон Рамсес II) былі выяўлены рэшткі паселішча перыяду 2-й паловы XVII — 1-й паловы XVI ст. да н.э.

Упершыню згадана ў егіпецкай хроніцы XV ст. да н. э., дзе Яфа фігуруе ў спісе захопленых фараонам Тутмосам III гарадоў. У папірусе Харыса 500, які захоўваецца ў зборах Брытанскага музея, датаваным часамі XIX дынастыі (магчыма Рамзеса II), змешчана старажытнаегіпецкая аповесць «Узяцце Юпы» (Іапы, т.б. Яфы), якая апісвае ваенную хітрасць палкаводца фараона Менхепера (т.б. Тутмаса III) Джэхуці, які падманам захапіў горад [5] .

Пры рымлянах, нягледзячы на частую змену ўладароў — Пампей, Юлій Цэзар, Марк Антоній, Клеапатра, Актавіян Аўгуст, Ірад Вялікі — горад развіваецца і квітнее. Аднак спроба яўрэйскіх паўстанцаў перарэзаць марскія камунікацыі рымлян падчас Іудзейскай вайны стала прычынай разбурэння Яфы. Праўда, неўзабаве Веспасіян адбудаваў горад і даў яму імя Флавія Іапа .

У 636 годзе Яфу захапілі арабы, з гэтага часу яна губляе сваё значэнне як крэпасць і цэнтр гандлю. Толькі порт працягвае функцыянаваць, хоць і ён паступова пусцее, застаючыся толькі галоўным пунктам прыбыцця ў Святую Зямлю пілігрымаў — іўдзеяў і хрысціян.

Карэнныя змены адбыліся з прыходам крыжакоў у 1100 годзе. Іўдзеі і мусульмане выганы з Яфы. Горад стаў сталіцай графства Яфы і Аскалона, пачынаецца актыўнае будаўніцтва. Яфскі порт стаў асноўным пунктам забеспячэння «Хрыстова воінства». Сюды прыбываюць падмацаванні і пілігрымы-хрысціяне. У 1187 войскі Салах-ад-Дзіна пад камандаваннем Аль-Малік аль-Адыль захапілі і зруйнавалі Яфу. Падчас III-га крыжовага паходу, у 1191 годзе, Рычард Ільвінае Сэрца заняў горад, у 1192 годзе ў бітве пры Яфе адстаяў яе перад войскамі Салах-ад-Дзіна, пасля Рычард і Салах-ад-Дзін заключылі Яфскі дагавор, які скончыў баі III-га крыжовага паходу. Спробы адбудаваць горад падчас VI-га і VII-га крыжовых паходаў прывялі[крыніца?] да яго разбурэння ў 1268 годзе мамлюцкім султанам Бейбарсам I, з перасцярогі вяртання крыжакоў, наступныя 400 гадоў Яфа не функцыянавала як порт.

У 1799 годзе пасля шасцідзённай аблогі горад узяў Напалеон I Банапарт [6] .

Квартал мастакоў у Яфе
Порт Яфы ўначы

У 1921 годзе адбыліся беспарадкі ў Яфе, праз іх Брытанія абмежавала яўрэйскую іміграцыю.

У красавік 1936 годзе пачаліся антыяўрэйскія беспарадкі ў Яфе, арабскія паўстанцы часова захапілі кантроль над горадам (гл. арабскае паўстанне 1936—1939 гадоў).

Пасля 2-й сусветнай вайны, у 1950 годзе, гарады Тэль-Авіў і Яфа аб’яднаны і кіруюцца адным муніцыпалітэтам. Аднак, Яфа захавала сваю адметнасць.

Гістарычная частка Яфы ператворана ў адзін вялікі турыстычны і мастацкі цэнтр са шматлікімі рэстаранамі, мастацкімі галерэямі, майстэрнямі мастакоў, «блышынымі» рынкамі, салонамі, музеямі і археалагічнымі раскопкамі. Насельніцтва своеасаблівае — мастакі, музыканты, скульптары і людзі іншых «творчых спецыяльнасцяў».

Яфскі порт да гэтага часу працуе па прызначэнні, хоць нядаўна ў адной з яго частак адкрылі гандлёвы цэнтр з рэстаранамі; старыя свірны і склады перарабілі пад крамы, рэстараны і бары з відам на мора.[7]

  • Музей старажытнасцей Яфы
  • Падземны археалагічны музей на плошчы Кдумым
  • Музей гісторыі Яфы

Будынкі, пабудовы і помнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гадзінікавая вежа
  • Рэшткі крапасной сцяны часоў Асманскага ўладарства
  • «Калона веры» на Французскай пляцоўцы
  • Дом Сымона Кажэўніка, паводле хрысціянскай традыцыі, на яго даху апосталу Пятру было ўяўленне чыстых і нячыстых жывёл, якія сыходзяць з неба (Дз. 10:5-16) [8] . Цяпер дом належыць армянскай сям’і Закаран.
  • Яфскі маяк[en] , знаходзіцца на двары дома Закаран.

Турыстычныя аб’екты, паркі і месцы адпачынку

[правіць | правіць зыходнік]
  • Яфскі порт
  • Марская набярэжная
  • Плошча Кдумым
  • Парк Брамы Рамсеса
  • Мост жаданняў
  • Пагорак ха-Пісга (назвываны таксама А-Пісга)
  • Стары Яфскі Хостэль, чыё начынне цалкам сабрана з мясцовага антыкварыяту

Культавыя збудаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Манастыры і кляштары

[правіць | правіць зыходнік]
Уваход у грэчаскі праваслаўны манастыр Міхала Арханёла.
  • Тэатр «Ха-Сімта» («Завулак»)
  • Тэатр «Гешэр» («Мост»)
  • Яўрэйска-арабскі тэатр
Панарама Яфы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
  2. Яффа // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Яффа — статья из Библейской энциклопедии Брокгауза. Ф. Ринекер, Г. Майер. 1994.
  4. Страбон. География I 2, 35. С. 43; XVI 2, 28. С. 759
  5. Взятие Юпы
  6. Яффа // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  7. Порт в Яффо(недаступная спасылка)
  8. Jaffa // Custodia Terræ Sanctæ
  9. Ἀρχιεπίσκοπος Ἰόππης(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 5 жніўня 2012.