Горкі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горкі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 115,4[1] м
Даўжыня 1,75 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,34 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горкі (Беларусь)
Горкі
Горкі
Горкі (Гомельская вобласць)
Горкі
Горкі
Map

Горкі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, на поўнач ад вёскі Шарэйкі, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні возера 0,64 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны возера дасягаюць вышыні 12 м, на паўночным усходзе да 4 м. Берагі пераважна забалочаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Ручаём возера Горкі злучаецца з возерам Пясчанка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]