Перайсці да зместу

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іраку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іраку
Гады існавання з 1958 па 1990 год
Краіна  СССР
Тып ваенспецы і ваенныя саветнікі
Дыслакацыя ІракІракІрак Ірак
Удзел у Ірана-іракская вайна

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іраку — кантынгент савецкіх вайскоўцаў у Іраку, якія аказвалі падтрымку ў ваеннай падрыхтоўцы.

Ваенныя саветнікі і спецыялісты былі накіраваны на падставе пастановы Савета Міністраў СССР № 1088 ад 25 верасня 1958 года. Кантынгент займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў ваенных установах, навучаў эксплуатацыі ўзбраення. У час прэзідэнцтва Садама Хусейна (1979—2003) ваенная дапамога пашыралася. Узброеныя сілы Ірака на 90% былі ўкамплектаваныя савецкай баявой тэхнікай і зброяй. З яе абслугоўваннем дапамагаў вялікі атрад спецыялістаў. У перыяд Ірана-іракскай вайны замежнікі працягнулі працаваць у краіне. У прыватнасці, на авіябазе Тыкрыта дзейнічалі савецкія лётчыкі. Мелі месца ахвяры — 3 чалавек загінулі ў небаявых інцыдэнтах. Вывад сіл з краіны адбыўся толькі пасля ўварвання Ірака ў Кувейт у 1990 годзе.

Праз Ірак прайшлі 8174 прадстаўнікі УС СССР, у тым ліку 92 генерала. 24 загінулі альбо памерлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]