Перайсці да зместу

8-я аператыўная эскадра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8-я аператыўная эскадра
Гады існавання 19741992
Краіна  СССР
Уваходзіць у ВМФ СССР
Тып Аператыўная эскадра
Удзел у Выратавальная экспедыцыя савецкіх ваенных маракоў у Бангладэш, Размініраванне Суэцкага канала, Вайна за незалежнасць Эрытрэі

8-я «Індыйская» аператыўная эскадра караблёў ВМФ[1] (скарочана: 8 АпЭск) — аператыўнае аб’яднанне (аператыўная эскадра) карабелёў і судоў Ваенна-марскога флоту СССР. Прызначалася для вырашэння баявых задач у зоне Індыйскага акіяна і Персідскага заліва ў перыяд Халоднай вайны.

Асноўным патэнцыйным праціўнікам з’яўляўся 7-ы аператыўны флот ВМС ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам 8-й аператыўнай эскадры з’яўлялася 1-я змяшаная аператыўная брыгада, створаная ў 1973 годзе. Да яе пастаянная савецкая ваенна-марская прысутнасць у Індыйскім акіяне вялася з 1971 года. Тут дзейнічалі караблі Ціхаакіянскага флоту, але пастаяннага арганізацыйнага афармлення не мелася (ствараліся часовыя атрады караблёў з паходнымі штабамі на борце).

Эскадра была сфарміравана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ ад 12 сакавіка 1974 года, фарміраваў яе Ціхаакіянскі флот.

Караблі эскадры ўдзельнічалі ў выкананні задач па баявому траленню і ўздыму затопленых суднаў у Бангладэш (1972—1974), у аперацыі па размініраванні Суэцкага канала ў 1974—1975 гадах (разам з амерыканскім флотам), у эвакуацыі савецкіх і кубінскіх спецыялістаў з Самалі ў 1977 годзе ў сувязі з Агадэнскай вайной.

Сілы аб’яднання аказалі падтрымку ўрадавым войскам Эфіопіі ў барацьбе з эрытрэйскімі сепаратыстамі. Так, восенню 1977 года ў блакаваны сепаратыстамі порт Масауа быў высаджаны дэсант савецкай марской пяхоты, які прыняў удзел у баях, а ў снежні 1977 — студзені 1978 года эсмінец «Вескі», як сцвярджаецца, аказваў артылерыйскую падтрымку эфіопскім войскам у баях з эрытрэйскімі сепаратыстамі ў раёне гэтага порта[2][3][4] (члены экіпажа эсмінца гэта абвяргалі[5]).

У перыяд Ірана-тракскай вайны (1980—1988) і амерыканскай аперацыі «Бура ў пустыні» (1991) караблі эскадры забяспечвалі бяспеку савецкіх танкераў і сухагрузаў, якія выконвалі рэйсы па Аманскім і Персідскім залівам.

Аб’яднанне расфармавана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ Расіі ад 29 кастрычніка 1992 года.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе ў склад 8-й эскадры ўваходзілі больш за 20 караблёў і судоў забеспячэння, акрамя гэтага, для яе ўзмацнення пасылаліся вартавыя караблі і марскія тральшчыкі з Чарнаморскага флоту, а таксама караблі Паўночныга і Ціхаакіянскага флатоў.[6]

У аператыўным падначаленні 8 АпЭск знаходзіўся пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ на востраве Нокра (Эфіопія) у Чырвоным моры.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ВМФ России создаст Командование дальней зоны. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2011.
  2. Применение военно-морских сил во внешней политике государства: опыт Советского ВМФ в Холодной войне. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2022. Праверана 29 снежня 2023.
  3. Советские советники и специалисты в Эфиопии. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  4. Советская военная помощь на море Эфиопии и Йемену в 1977—1978 г.г.. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 9 лютага 2021.
  5. Горячее Красное море. Советский ВМФ у берегов Эфиопии, боевые действия 1977-1978 гг.. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2023. Праверана 29 снежня 2023.
  6. Тихоокеанский флот России. 1731—2006 гг.: исторический очерк. К 275-летию. — Владивосток, 2006.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бирилло Н. Н. 8-я оперативная эскадра кораблей Военно-Морского Флота СССР: ВМФ СССР в операционной зоне Индийского океана. Исторические хроники боевой службы 8-й ОПЭСК ВМФ. 1974-1992 гг. — М.: Кучково поле, 2010. — 431 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-9950-0098-3.
  • Фёдоров В. М. «Жаркие» мили Индийской эскадры. — М.: [б. и.], 2016. — 575 с. — ISBN 978-5-88149-520-6.
  • Коряковцев А. А., Ташлыков С. Л. Противостояние ВМФ СССР и ВМС США в Индийском океане в годы «холодной войны». // Военно-исторический журнал. — 2019. — № 7. — С.14—18.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]