Гурба (рака)
Jump to navigation
Jump to search
Гурба | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басейна | 149 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 3 км на захад ад урочышча Студзёнка-2 |
· Каардынаты | 54°38′01″ пн. ш. 28°30′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вялікая Рэчка |
· Месцазнаходжанне | за 3 км вышэй ад вусця Вялікай Рэчкі |
· Каардынаты | 54°34′27″ пн. ш. 28°25′39″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Барысаўскі раён |
Гурба́ — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вялікая Рэчка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 139 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 3 км на захад ад урочышча Студзёнка 2-я, упадае ў Вялікую Рэчку за 3 км вышэй ад яе вусця. Асноўны прыток — ручай Юраўка. Цячэ па Бярэзінскім біясферным запаведніку. Працякае праз возера Пруды. Па берагах забалочаны лес. У басейне ракі возера возера Безадзеннае (Лепельскі раён, мясцовая назва Бяздэнак[1], выток ручая Юраўка).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 146.
- Республика Беларусь. Минская область. Борисовский: карта. Борисов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2008. — 10 000 экз.(руск.)
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 9. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)
- Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.(руск.)
- Ліст карты N-35-58. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1985 г.(руск.)