Гімн Даніі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Der er et yndigt land (бел.: Ёсць цудоўны край) — нацыянальны гімн Даніі.

Звычайна выкарыстоўваецца кароткая версія гімна: першая страфа і тры апошніх радка трэцяй страфы, затым паўтор апошніх радкоў гэтых строф.

Тэкст створаны Адамам Аехленшлегерам у 1819 годзе ў рамках конкурсу на напісанне нацыянальнага гімна. За аснову ўзяты геральдычны дэвіз «Ille terrarum mihi praeter omnes angulus ridet» (бел.: «Гэты край спрыяе мне больш за які іншы»). У першапачатковым варыянце гімна было дванаццаць строф, але пазнейшыя версіі ўтрымоўвалі толькі першую, трэцюю, пятую і дванаццатую строфы.

Музыка была складзеная Х. Е. Кроерам у 1835 годзе.

Акрамя нацыянальнага гімну Даніі існуе каралеўскі гімн «Kong Christian stod ved højen mast», які выконваецца ў выпадку прысутнасці членаў каралеўскай сям'і.

Тэкст гімна[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінал:

«Der er et yndigt land»

Der er et yndigt land
Det står med brede bøge
Nær salten østerstrand
Nær salten østerstrand
Det bugter sig i bakkedal
Det hedder gamle Danmark
Og det er Frejas sal
Og det er Frejas sal
Vort gamle Danmark skal bestå
Så længe bøgen spejler
Sin top i bølgen blå
Sin top i bølgen blå

Пераклад на беларускую мову:

«Ёсць цудоўны край»

Ёсць цудоўны край
Што вольна распасціраецца букамі
Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа
Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа
Пераходзячы ў пагоркі
Яго клічуць старая Данія
Так, гэта і ёсць мясціна Фрэі
Так, гэта і ёсць мясціна Фрэі
Наша старая Данія, існуй
Пакуль букі адлюстроўваюцца
Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі
Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі.

Музыка гімна[правіць | правіць зыходнік]