Гімн Грузіі
| Сакартвелас сахелмсіпа гімні «Тавісуплеба» | |
|---|---|
| Дзяржаўны гімн Грузіі «Тавісуплеба» | |
| საქართველოს სახელმწიფო ჰიმნი „თავისუფლება“ | |
| Нотны запіс гімна Грузіі | |
| Аўтар слоў | Давід Маградзэ, 2004 |
| Кампазітар | Захарыя Паліяшвілі |
| Мова гімна | грузінская мова |
| Танальнасць | фа мажор[d] |
| Краіна | |
| Зацверджаны | 2004 |
|
гімн Грузіі |
|
Тавісуплэба (груз. თავისუფლება, «Свабода») — дзяржаўны гімн Грузіі, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Грузіі, нароўні са сцягам і гербам, з красавіка 2004 пасля бяскроўнай «рэвалюцыі руж», у выніку якой улада перайшла ад Эдуарда Шэварнадзэ да Міхаіла Саакашвілі. Музыка ўзята з дзвюх опер Захарыя Паліяшвілі (1871—1933) — «Даісі» («Змярканне») і «Абесалом і Этэры», аўтар тэксту — сучасны грузінскі паэт Давід Маградзэ, які выкарыстаў цытаты з вершаў грузінскіх паэтаў-класікаў — Акакія Цэрэтэлі, Грыгола Арбеліяні і Галактыёна Табідзэ[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Новы грузінскі гімн быў зацверджаны парламентам Грузіі 20-га мая 2004 года, праз пяць месяцаў пасля адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ, былога міністра замежных спраў у апошнім савецкім урадзе. Адпаведны законапраект быў вынесены на першае пленарнае пасяджэнне шостай сесіі парламента краіны 22 красавіка 2004 года Георгіем Габашвілі, міністрам культуры ва ўрадзе Саакашвілі[2].
Да таго афіцыйным гімнам краіны з’яўляўся гімн «Слаўся, блаславенная небам» (груз. დიდება ზეცით კურთეულს), які выкарыстоўваўся ў Дэмакратычнай Грузінскай Рэспубліцы 1918 — 1921-га гадоў і потым — з 1990 да 2004 у постсавецкай Рэспубліцы Грузія.
Новы гімн хутка набыў папулярнасць дзякуючы сваёй лірыцы, якая была значна прасцейшай за ў нечым архаічныя ды цяжкія да запамінання словы яго папярэдніка.
Тэкст гімна
[правіць | правіць зыходнік]| Грузінскі тэкст[3][1] | Транслітарацыя | Пераклад на беларускую[4] |
|---|---|---|
ჩემი ხატია სამშობლო, |
Chemi khat’ia samshoblo, |
|
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Закон "Аб дзяржаўных сімвалах Грузіі"
- ↑ The First Plenary Meeting of Parliament
- ↑ Тэкст гімна Грузіі „თავისუფლება“(нявызн.)(недаступная спасылка). сайт урада Грузіі. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2025. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ Аўтар беларускага перакладу — ЖЧ-карыстальнік 69996