Галіна Францаўна Бальчэўская
Галіна Францаўна Бальчэўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2005 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр |
Галіна Францаўна Бальчэ́ўская (нар. 20 студзеня 1945, в. Палессе, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 17 мая 2005) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Чэрвені (бацька пакінуў сям'ю, неўзабаве памерла маці). Год працавала на Мінскім мотавелазаводзе. Скончыла ў 1968 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1968 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1972 года Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе творчасці ўласцівы эмацыйная напоўненасць, псіхалагічная дакладнасць, мяккі лірызм, паэтычная адухоўленасць. Сярод роляў: Дуля Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маня («Верачка» А. Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка…» А. Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А. Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Валя («Характары» паводле В. Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н. Саймана) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бальчэўская Галіна Францаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Марціновіч Д.А. Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 95—98.
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскай вобласці
- Памерлі 17 мая
- Памерлі ў 2005 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Актрысы Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР