Сцежкаю жыцця
Сцежкаю жыцця | |
---|---|
Жанр | опера |
Заснаваны на | аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава |
Аўтар | лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна |
Кампазітар | Г. М. Вагнер |
Дырыжор | Анатоль Ільіч Вярцінскі |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1980 |
Зорка Венера — опера кампазітара Г. М. Вагнера, пастаўленая ў 1980 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Спектакль быў аформлены мастаком Ю. Турам.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Опера пастаўленая паводле аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава пра драматычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны[1]. Лібрэта стварылі А. Вярцінскі і С. Штэйн.
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]У партытуры кампазітар выкарыстаў напеўныя інтанацыі народных песень[2]. Асноўнай музычнай тэмай — «ваўчынай зграі» — паслужыў механічна-бяздушны матыў бравурнага марша. Хор жыхароў спаленай вёскі, які задумваўся як адна з эмацыйных кульмінацый оперы, па жанры — плач[2]. Хор быў напісаны настолькі экспрэсіўна, моцна і пранізліва, што і праз шмат гадоў пасля прэм'еры (у межах канцэртнага цыкла «Па старонках беларускіх опер») рабіў уражанне сачынення надзвычай сучаснага і вострага — і па змесце, і па форме[2].
Акцёры
[правіць | правіць зыходнік]- Ляўчук — І. Д. Сарокін[3], А. М. Саўчанка
- Клава — Н. І. Казлова[4][5], Т. І. Шымко
- Грыбаед — В. А. Стральчэня[3]
- Ціханаў — М. Ф. Галкоўскі
- Куліш — У. Генералаў
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]«Сцежкаю жыцця» з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур'ёзны ўклад кампазітара ў музычна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным[1].
Зноскі
- ↑ а б Біяграфія Г. Вагнера на hor.by
- ↑ а б в Таццяна Міхайлава. «Я перад вамі з памяццю сваёй…»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 10 верасня 2013.
- ↑ а б Першы выканаўца
- ↑ Першая выканаўца
- ↑ Козлова Нина Ивановна Архівавана 23 сакавіка 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Первякова М. «Сцежкаю жыцця» // Голас Радзімы. 1980. 15 мая.
- Коленько Р. О некоторых чертах драматургии оперы Г. Вагнера «Тропою жизни» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 7. Мн., 1988.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Сцежкаю жыцця» Генрыха Вагнера. Сцэна са спектакля. Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Таццяна Міхайлава. «Я перад вамі з памяццю сваёй…» Архівавана 21 студзеня 2021.