Гальяш Леўчык
Гальяш Леўчык | |
---|---|
Ілья Ляўковіч | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1944 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, беларусазнавец, іміджмейкер |
Гады творчасці | 1908—1944 |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
Гальяш Леўчык, сапр. Ілья Ляўковіч (20 ліпеня 1880, Слонім — 1944, Варшава) — беларускі паэт, беларусазнавец, публіцыст, перакладчык, музыкант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ілья Ляўковіч нарадзіўся ў сям'і каваля. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. Служыў у канцылярыях з'ездаў міравых суддзяў, судовага следчага ў Слоніме. У 1904-20 працаваў чарцёжнікам у магістраце Варшавы. Пастаянна жыў у Варшаве, але лета праводзіў звычайна ў Слоніме, дзе меў свой дом.
Друкавацца Гальяш Леўчык пачаў з 1908 у «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я прымкнуў да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка».
Г. Леўчык быў вялікім кніжнікам. Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Збіраў і апрацоўваў фальклор, узоры народнай керамікі. Добра іграў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зберагліся ноты яго песні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.
Памёр Г. Леўчык у час Варшаўскага паўстання.
У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Туронак Ю. Пра Гальляша Леўчыка // Беларускі каляндар. Беласток, 1980.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гальяш Леўчык у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Гальяш Леўчык на Вікісховішчы |