Перайсці да зместу

Георгій Ільіч Ліёпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Ліёпа)
Георгій Ільіч Ліёпа
Дата нараджэння 26 студзеня 1923(1923-01-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2011(2011-04-26) (88 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
прэмія Савета Міністраў СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Георгій Ільіч Ліёпа (Лёпа, 26 студзеня 1923, в. Кашалёва, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць26 красавіка 2011) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1948 годзе. Працаваў канструктарам, галоўным канструктарам у Мінгарпраекце, галоўным інжынерам лабараторыі ў ІБіА АН БССР, галоўным інжынерам Мінскпраекта, з 1964 па 1989 г. — дырэктарам Белдзяржпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1955 года. Пражываў у Мінску.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у распрацоўцы генплана Мінска, у праектаванні забудовы Брэста, Бабруйска, Віцебска, Гродна, Жодзіна, Магілёва, Пінска, Светлагорска, Салігорска, адзін з аўтараў праектаў комплексу будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута (1954), Упраўлення Беларускай чыгункі (1950), 167-кватэрнага жылога дома па вул. Казлова, жылых дамоў па Ленінскім праспекце (1957) у Мінску, серыі БМ і тыпавых праектаў жылых дамоў для БССР (1957).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) за стварэнне і ўкараненне адзінай сістэмы мясцовых і рэсурсавых разлікаў з прымяненнем ЭВМ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]