Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. С. Скрыпнічэнка)
Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка
Фатаграфія
Георгій Скрыпнічэнка. Фота Яўгена Колчава.
Дата нараджэння 12 лістапада 1940(1940-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 2015(2015-08-12) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр пейзаж, партрэт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак сюррэалізм
Вядомыя працы серыя «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—1997)
Уплыў Іосіф Эйдэльман, Альгерд Малішэўскі, Леанід Шчамялёў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэ́нка[1] (12 лістапада 1940, Мікалаеў, УССР — 12 жніўня 2015, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 лістапада 1940 года ў Мікалаеве (УССР). У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1970—1974 гадах працаваў ва Усесаюзным НДІ тэхнічнай эстэтыкі.

Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю мастацкай мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей» (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М. Селяшчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—1995), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А. Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф. Рушчыца — Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—1997). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; 1983).

Памёр 12 жніўня 2015 года ў Мінску[2].

Да гадавіны смерці мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанавалася выстаўка «Метамарфозы»[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]