Давід Рыгоравіч Сімановіч
Давід Рыгоравіч Сімановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 2014 (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Узнагароды |
Давід Рыгоравіч Сімано́віч[1] (26 чэрвеня 1932, Нароўля, Гомельская вобласць — 9 мая 2014, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў настаўнікам у сельскай школе (1955—1959), быў супрацоўнікам газ. «Віцебскі рабочы» (1959—1961) і віцебскага тэлерадыёкамітэта (1961—1971), кіраўніком Віцебскага літаратурнага аб’яднання (1971—1980). Жыў ў Віцебску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў як паэт у 1948 годзе: газета «Зорка». Пісаў па-руску. Аўтар кніг вершаў: Вясновая казка. Мінск, 1959; Чароўны луг. Мінск, 1959; Чэрвень-рака. Мінск, 1962; Раўнадзенства. Мінск, 1966; Зялёны конік. Мінск, 1968; Хвіліны. Мінск, 1969; Станцыя трывогі і любові. Мінск, 1972; Ліст табе. Мінск, 1975; Сустрэчныя цягнікі. Мінск, 1978; Сілуэты дзён. Мінск, 1981; Сонечны хмель. Мінск, 1982; Скрозь далячынь часу. Мінск, 1984; Верасень. Мінск, 1990; Выбранае. Мінск, 1995; Маю гонар належаць. Віцебск, «Заходняя Дзвіна», 1999. Выпусціў таксама кн. прозы: Падарожная Аляксандра Пушкіна. Нарысы. Мінск, 1977; Скрозь далячынь часоў. Нарысы. Мінск, 1984. Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).
Творы Сімановіча перакладзены на беларускую, балгарскую, грузінскую, ідыш, латышскую, літоўскую, нямецкую і чэшскую мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960), Міжнароднага ПЭН-клуба. Быў старшынёй Пушкінскага (1989) і Шагалаўскага камітэтаў (1991).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сімановіч Давід Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 383. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Сімановіч Давід // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 73—76.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сімановіч Давід Рыгоравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Нароўлі
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя ў Віцебску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Рускамоўныя паэты
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Перакладчыкі з ідыш