Давід Фёдаравіч Ойстрах
| Давід Фёдаравіч Ойстрах | |
|---|---|
| руск.: Давид Ойстра | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Давид Фёдорович (Фишелевич) Ойстрах |
| Дата нараджэння | 17 (30) верасня 1908[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 кастрычніка 1974[1][3][…] (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Жонка | Tamara Rotareva[d] |
| Дзеці | Ігар Давідавіч Ойстрах[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Pyotr Stolyarsky[d] |
| Прафесіі | дырыжор, выкладчык універсітэта, скрыпач, віяліст, музычны педагог |
| Інструменты | скрыпка |
| Жанры | класічная музыка |
| Лэйблы | Мелодыя, Le Chant du Monde[d], EMI Classics[d], Deutsche Grammophon[d] і Philips Records[d] |
| Выхаванцы | Dina Schneidermann[d], Yuri Mazurkevich[d], Jean Ter-Merguerian[d], Gidon Kremer[d], Kaja Danczowska[d] і Ayla Erduran[d][4][5] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
Давід Фёдаравіч (Фішэлевіч) Ойстрах (17 [30] верасня 1908, Адэса — 24 кастрычніка 1974, Амстэрдам) — савецкі скрыпач , альтыст, дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1953). Лаўрэат Ленінскай (1960) і Сталінскай прэміі першай ступені (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Давід Ойстрах нарадзіўся ў Адэсе ў яўрэйскай сям’і. Бацька — другой гільдыі купецкі сын Фішэль Давідавіч Ойстрах, маці — Бейла Шэпселеўна Ойстрах (1880 — пасля 1942). Дзеду, купцу другой гільдыі Дувіду Машкавічу Ойстраху, ураджэнцу Бэршадзі, сярод іншага належала пякарня на Кацярынінскай вуліцы, № 99 (яму ж належаў трохпавярховы жылы флігель на гэтай вуліцы, № 91). У 1908—1932 гадах Д. Ф. Ойстрах жыў з бацькамі на Екацярынінскай вуліцы № 29 у прыбытковым доме Кумбары (вугал Паліцэйскай). Маці працавала харысткай у Адэскім оперным тэатры.
З пяці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы і альце ў П. С. Сталярскага, спачатку прыватныя ўрокі, а з 1923 года — у Адэскім музычна-драматычным інстытуце (цяпер Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай), які скончыў у 1926 годзе . У інстытуце вывучаў спецыяльную гармонію і паліфанію пад кіраўніцтвам кампазітара М. М. Вілінскага. Яшчэ студэнтам выступаў з Адэскім сімфанічным аркестрам як саліст і як дырыжор.
З 1926 па 1928 год — саліст Адэскага «Посредрабис». У 1927 годзе выканаў у Кіеве Канцэрт для скрыпкі з аркестрам А. К. Глазунова пад кіраваннем аўтара. У 1928 годзе адбыўся дэбют скрыпача ў Ленінградзе, праз год ён упершыню выступіў у Маскве і неўзабаве перасяліўся туды на пастаяннае месца жыхарства. У 1932—1934 гадах і з 1941 года — саліст, з 1961 года — і дырыжор Маскоўскай філармоніі.
У 1935 годзе перамог на 2-м Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў і ў тым жа годзе атрымаў другую прэмію на Міжнародным конкурсе скрыпачоў ім. Г. Веняўскага (пераможцай стала Ж. Невё). Праз два гады выйграў Конкурс імя Ізаі ў Бруселі і здабыў сусветную вядомасць.
У 1942 годзе быў з жонкай, сынам і маці эвакуіраваны з Масквы ў Свярдлоўск. У гады вайны музыкант актыўна ўдзельнічаў у ваенна-шэфскай працы, выступаў як саліст на мабілізацыйных пунктах, у шпіталях, у блакадным Ленінградзе, перад маракамі Паўночнага флота. З 1943 года граў у ансамблі з піяністам Л. Аборыным і віяланчэлістам С. Кнушэвіцкім. Гэты ансамбль праіснаваў да смерці С. Кнушэвіцкага ў 1963 годзе. Член ВКП(б) з 1942 года.
Пасля вайны пачаў актыўную канцэртную дзейнасць. У 1945 годзе вялікую цікавасць публікі выклікала яго выкананне ў Маскве падвойнага канцэрта І. С. Баха сумесна з І. Менухіным (першым замежным выканаўцам, які прыехаў у СССР пасля вайны). У 1946—1947 гадах арганізаваў цыкл «Развіццё скрыпічнага канцэрта», у якім выканаў канцэрты Я. Сібеліуса, Э. Элгара, У. Уолтана і напісаны спецыяльна для яго канцэрт А. Хачатурана. Скрыпачу ж прысвечаны Першы канцэрт для скрыпкі з аркестрам Д. Шастаковіча, выкананы на яго першых гастролях у Нью-Ёрку ў 1955 годзе. Выступаў таксама як альтыст.
Выступаў з аркестрамі пад кіраўніцтвам О. Клемперэра, Ю. Армандзі, К. Кандрашына, Г. Караяна, Д. Мітраполуса і іншых. Гастраляваў у многіх краінах свету.
Зноскі
- 1 2 Dawid (David) Fjodorowitsch Oistrach // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Brozović D., Ladan T. David Ojstrah // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ abART Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ World-renowned Turkish violinist Ayla Erduran dies at 90 Праверана 9 мая 2025.
- ↑ 2025-01-08T10:16:00+00:00 Obituary: Violinist Ayla Erduran (1934-2025) Праверана 9 мая 2025.
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Кавалеры ордэна Льва Фінляндыі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы СССР
- Скрыпачы XX стагоддзя
- Альтысты паводле алфавіта
- Альтысты СССР
- Альтысты XX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі XX стагоддзя