Дантэ Габрыэл Расеці
Дантэ Габрыэл Расеці | |
---|---|
Dante Gabriel Rossetti | |
| |
Імя пры нараджэнні | Габрыэл Чарлз Дантэ Расеці |
Дата нараджэння | 12 мая 1828 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1882 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Gabriele Rossetti[d][4] |
Маці | Frances Polidori[d][4] |
Жонка | Elizabeth Siddal[d][4] |
Род дзейнасці | паэт, ілюстратар, мастак, перакладчык, пісьменнік |
Жанр | партрэт, Arthurian painting[d][1], фігуратывізм[d][1], алегорыя[d][1] і рэлігійны жывапіс[d][1] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Вядомыя працы |
Дабравешчанне Beata Beatrix |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дантэ Габрыэл Расеці (англ.: Dante Gabriel Rossetti, сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; 12 мая 1828, Лондан — 9 красавіка 1882) — англійскі жывапісец і паэт.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Лондане ў рысавальнай школе Х. Сэса (з 1843 г.), у Акадэміі мастацтваў (з 1845 г.), пазней у М. Браўна.
Адзін з заснавальнікаў «Брацтва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адхіляў «вульгарны празаізм» у тагачасным мастацтве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьянскіх прымітываў і паэзіі італьянскага сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англійскіх рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальна-пачуццёвы характар і містычную афарбоўку.
Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб’яднаннем аб’ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкаратыўным фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—1866), «Сон Дантэ» (1870—1871) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага таварыства ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У. Морысам).
Літаратурным творам уласцівы жыццёвасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: зборнікі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п’есы «Трагедыя караля», філасофскай паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
I. Collected works, 2 vv., 1886; Letters, 2 vv., 1895; Preraphaelite diaries a. letters, 1900; Letters to his publisher, F. S. Ellis, L., 1928.
II. Swinburne A. C., Essays a. studies, 1875; Sharp W., D. G. Rossetti, 1882; Hamilton W., The aesthetic movement in England, 1882; Pater W., D. G. Rossetti (the English poets, ed. Ward, v. IV), 1883; Knight J., Life of D. G. Rossetti, 1887 (с библиограф.); Benson A. C., D. G. Rossetti (English men of letters), 1904; Brooke S. A., A study of Clough Arnold, Rossetti a. Morris, 1908; Boas F. S., Rossetti a. his poetry, 1914; Dupré H., Un italien d’Angleterre, P., 1921; Caine H., Recollections of Rossetti, 1928, Bachschmidt F. W., Das italienische Element in D. G. Rossetti, Münster Diss., Breslau, 1930; Klenk H., Nachwirkung D. G. Rossettis, Erlanger Diss., 1932; Waller R. D., The Rossetti Family, 1824—1854, 1932; Klinnert A., D. G. Rossetti u. St. George, Diss., Würzburg, 1933. Венгерова З., Собр. сочин., т. I., СПБ., 1913, Д. Г. Россетти.
III. Rossetti W. M., Bibliography of the works of D. G. Rossetti, 1905.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Расеці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Дантэ Габрыэл Расеці на Вікісховішчы |
- The Complete Writings and Pictures of Dante Gabriel Rossetti (англ.)
- Art Renewal Center — Біяграфія, карціны (англ.)
- Карціны (англ.)
- National Museums Liverpool — Rossetti exhibition (англ.)
- History of art: Neoclassicism and Romanticism Архівавана 16 чэрвеня 2016. (англ.)
- Exploring Elizabeth Siddal: Beyond the Myth (англ.)
- Elizabeth (Lizzie) Siddal (англ.)
- Elizabeth Siddall: A Pathfinder Архівавана 12 кастрычніка 2008. (англ.)
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі ў Кенце
- Памерлі ў Вялікабрытаніі
- Пахаваныя ў Кенце
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Вялікабрытаніі
- Паэты Вялікабрытаніі
- Англамоўныя паэты
- Мастакі рамантызму
- Пісьменнікі рамантызму
- Прэрафаэліты
- Карціны Дантэ Габрыэля Расеці