Даніла Аляксандравіч Маркаў
Даніла Аляксандравіч Маркаў | |
---|---|
руск.: Даниил Александрович Марков | |
Дата нараджэння | 25 студзеня (6 лютага) 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1976 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | неўрапатолаг, фізіятэрапеўт |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Р. І. Расаліма, М. Б. Кроль |
Прэміі | |
Узнагароды |
Даніла Аляксандравіч Ма́ркаў[1] (руск.: Даниил Александрович Марков: 25 (13) студзеня 1895 — 23 снежня 1976) — вучоны, неўрапатолаг і фізіятэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Расказава Тамбоўскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1919 годзе скончыў медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта. У 1919—1926 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб гэтага ж факультэта. У 1926—1930 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб, дацэнт, загадчык кафедрай нервовых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гг. на пасадзе дырэктара Дзяржаўнага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, адначасова дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута, 1931—1934 гг. — загадчык кафедрай. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. урач 1-й бальніцы ў акупіраваным Мінску. Быў арыштаваны за спробу эвакуацыі з дапамогай партызанаў у тыл і вывезены ў Германію, дзе быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946—1948 гг. дырэктар, у 1948—1954 гг. навуковы кіраўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі і неўралогіі, у 1947—1973 гг. загадчык кафедрай нервовых хвароб Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова ў 1954—1976 гг. галоўны неўрапатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР, загадчык лабараторыяй паталагічнай фізіялогіі нервовай сістэмы.
Памёр Д. А. Маркаў у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Д. А. Маркаву належаць навуковыя працы па ранняй функцыянальнай дыягностыцы, тонкай сіміётыцы і патагенетычнай тэрапіі нервовых хвароб, дыягностыцы і лячэнню эпілепсіі, экстрапірамідальных захворванняў, рассеянага склерозу. Пад кіраўніцтвам Д. А. Маркава абаранілі дысертацыі 10 дактароў і 42 кандаты навук.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, артыкулаў у Вялікай і Малой медыцынскіх энцыклапедыях. Рэдактар 16 зборнікаў навуковых работ.
З’яўляўся старшынёй і ганаровым старшынёй Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў, нейрахірургаў і фізіятэрапеўтаў, ганаровым членам Усесаюзнага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Невропатология», «Физиотерапия», «Доклады АН БССР».
Сярод апублікаванага:
- Клиническая хронаксиметрия, 1935.
- Лечение эпилепсии, 1938.
- Хронаксиметрия в клинике (некоторые актуальные вопросы), 1956.
- Основы патогенетической терапии заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1964.
- Общая терапия и профилактика заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1967.
- Основы восстановительной терапии (медицинской реадантации и реабилитации) заболеваний нервной системы. — Мн., 1973.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г.
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 464. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 464. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 116.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Марков Даниил Александрович (13(25).01.1895-23.12.1976)(руск.) // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»
- Академик МАРКОВ Даниил Александрович(руск.) // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Д. А. Марков — патриарх белорусской невропатологии // Медицинские новости. — 1996. — № 3. — С. 32—33.(руск.)
- Имя в белорусской науке: Даниил Александрович Марков(руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай губерні
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці
- Неўролагі СССР
- Неўролагі Беларусі