Даін II Жалезнастоп
Даін II Жалезнастоп | |
---|---|
Dain | |
Тытул | Кіраўнік Жалезных Узгоркаў, Кароль народа Дурына, Кароль-пад-Гарой |
Раса | Гном |
Пол | Мужчынскі |
Месца пражывання | Жалезныя Узгоркі, з 2941 года Т.Э. — Эрэбор |
Гады жыцця | 2767 г. Т.Э. — 3019 г. Т.Э. (252 гады) |
Зброя | баявая сякера |
Даін II Жалезнастоп (англ.: Dain Ironfoot; варыянты перакладу — Жалезная Пята, Жалезны Бот) — персанаж кніг «Хобіт» і «Уладар Пярсцёнкаў» у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна, кіраўнік дзяржавы гномаў у Жалезных Узгорках, пасля — кароль Эрэбора.
Біяграфія і роля Даіна ў падзеях «Хобіта»
[правіць | правіць зыходнік]Даін паходзіў з найстаражытнага каралеўскага гномчынага роду Серадзем’я — Доўгабародых — і з’яўляўся сынам Наіна і ўнукам Грора. Знакамітаму Торыну Дубашчыту ён даводзіўся траюрадным братам. Нарадзіўся ў 2767 годзе Т. Э. у Жалезных Узгорках.
У юнацкасці Даінаў прыняў дзейны ўдзел у Марыйскай вайне гномаў і оркаў (2793—2799 гады Т. Э.), змагаючыся ў даліне Нандухірыян (Азанулбізар). У гэтай бітве ён забіў Азога, караля гоблінаў Морыі, адпомсціўшы за гібель свайго бацькі Наіна і за брата свайго дзеда, караля Трора, дзевяццю гадамі раней забітага і расчлянёнага пасля смерці марыйскімі оркамі.
Стаў спадчыннікам бацькі і кіраваў у Жалезных Узгорках да 2941 года Т. Э. Пасля знішчэння Смога Даін з атрадам з 500 гномаў прыйшоў да Эрэбора на дапамогу Торыну Дубашчыту і прыняў удзел у Бітве Пяці Войскаў. У бітве загінулі Торын і абодва яго пляменнікі — Філі і Кілі, таму Даін як найбліжэйшы спадчыннік дому Трора стаў законным кіраўніком адроджанай Адзінокай Гары — Каралём-пад-Гарой.
Удзел Даіна ў Вайне Пярсцёнка
[правіць | правіць зыходнік]У 2989 годзе Т. Э. Даін быў вымушаны адпусціць атрад Баліна ў Морыю, хоць сам быў катэгарычна супраць гэтай экспедыцыі, паколькі яшчэ ў 2799 годзе пасля перамогі пры Азанулбізары, стоячы ля Усходніх Варот Казад-Дума, адчуў Праклён Дурына ў цені за Варотамі і ўсвядоміў, што гномам з такім ворагам ніколі не зладзіць.
Каля 3017 года Т. Э. у каралеўства Даіна неаднаразова з’яўляліся пасланцы Саўрана і прасілі, а затым і патрабавалі ад яго інфармацыю пра хобітаў і, у прыватнасці, пра Більба Торбінса. Аднак горды кароль гномаў адмовіўся з імі супрацоўнічаць і адправіў Глоіна ў Раздол папярэдзіць Більба і параіцца з Элрандам. Адначасова з аналагічнымі мэтамі паслы Мордара наведаліся ў Дэйл, прычым Глоін, паведамляючы пра гэта Элранду, выказаў асцярогу, што, асцерагаючыся ўварвання мордарцаў з поўдня і ўсходу, Бранд можа прызнаць валадарства Саўрана. Але кароль Бранд адмовіўся выканаць патрабаванні ўладара Мордара і падчас уварвання вастакаў армія Эрэбора і Бардынгаў білася з імі ў бітве пры Дэйле і ў абароне Эрэбора.
У сакавіку 3019 года, абараняючы цела караля Дэйла Бранда, загінуў у бітве ля варот Адзінокай Гары.
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання прафесара Томаса Шыпі, Даін «увасабляе сабой … квінтэсенцыю нязломнага, сумленнага, поўнага гаркоты і ў цэлым нейкага злашчаснага характару гномаў»[1].
Вобраз Даіна ў адаптацыях
[правіць | правіць зыходнік]У кінатрылогіі «Хобіт» яго ролю выканаў шатландскі акцёр Білі Коналі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шиппи, Дорога в Средьземелье 2003, Слово и предмет: эльфы и гномы.
- ↑ Billy Connolly joins The Hobbit cast (англ.). Weta (9 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шиппи, Т. Дорога в Средьземелье = The Road to Middle-Earth / Пер. с англ. М. Каменкович. — СПб.: Лимбус Пресс, 2003. — 824 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8370-0181-6.
- Толкин Дж. Р. Р. Хоббит = The Hobbit, or There and Back Again / Пер. с англ. Н. Рахмановой. — Минск: Вышэйшая школа, 1992. — 336 с. — 180 000 экз. — ISBN 5-339-00717-0.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
- Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.