Джамаль Хашогі
Джамаль Хашогі | |
---|---|
араб. جمال خاشقجي | |
Імя пры нараджэнні | араб. جمال أحمد خاشقجي |
Род дзейнасці | журналіст, палітычны публіцыст |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 2018[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Саудаўская Аравія |
Веравызнанне | суніты |
Бацька | Ahmad Khashoggi[d][3] |
Маці | Esaaf Khashoggi[d][3] |
Жонка | Rawia Khashoggi[d] |
Дзеці | Razan Khashoggi[d], Salah Khashoggi[d], Noha Khashoggi[d] і Abdullah Khashoggi[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | jamalkhashoggi.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гі (араб. جمال خاشقجي, нар. 13 кастрычніка 1958; Медына, Саудаўская Аравія; знік 2 кастрычніка 2018; Стамбул, Турцыя) — журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джамаль Хашогі — пляменнік саудаўскага бізнесмена Аднана Хашогі. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўніверсітэт Індыяны (ЗША), пасля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданнямі, у прыватнасці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газеты Аль-Ватан.
Выгнанне
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў славу як крытык улады Саудаўскай Аравіі, у прыватнасці спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў з крытыкай пераследу актывістаў, а таксама знешняй палітыкі краіны ў дачыненні да Емена, Егіпта, Канады.
У снежні 2016 года Джамалю Хашогі было забаронена займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа[4]. У верасні 2017 года ён выехаў у ЗША, дзе вёў калонку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана.
Знікненне
[правіць | правіць зыходнік]2 кастрычніка 2018 года Джамаль Хашогі адправіўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумент, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсці ў памяшканне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства[5].
Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогі «жорстка катавалі, забілі, а яго цела раздзялілі» ўнутры консульства. Пазней саветнік прэзідэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністр па справах ЕС Амер Чэлік заявілі, што ў аперацыі па ліквідацыі Хашогі было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў[6].
Афіцыйная пазіцыя саудаўскага ўрада заключаецца ў тым, што Хашогі хутка пакінуў памяшканне консульства. У прыватнасці гэты пункт гледжання 5 кастрычніка 2018 года выказаў прынц Мухамед ібн Салман у сваім інтэрв’ю агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін або за гадзіну»[7][8].
У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турцыі выказалі занепакоенасць знікненнем Хашогі, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва для ўстанаўлення яго месцазнаходжання[9][10][11]. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб знікненні Хашогі, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі[12].
Праз 18 дзён пасля знікнення Хашогі ўлады Саудаўскай Аравіі праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» з людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманні 18 падданых Саудаўскай Аравіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася»[13][14][15][16][17]. У той жа час кароль Саудаўскай Аравіі падпісаў загады аб вызваленні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай разведкі, а таксама аб стварэнні камісіі па яе рэфармаванні і выразным вызначэнні паўнамоцтваў[18][19][20][21][22].
25 кастрычніка 2018 года пракуратура Саудаўскай Аравіі прызнала, што забойства Хашогі было не выпадковым, а наўмысным[23]. 30 кастрычніка пракуратура Турцыі заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў консульства[24]. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытанні аб наяўнасці плана, імёнах мясцовых саўдзельнікаў злачынцаў і месцазнаходжанні цела журналіста.
Зноскі
- ↑ Jamal Khashoggi: Turkey says journalist was murdered in Saudi consulate — BBC News, 2018. Праверана 14 лістапада 2018.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ Osborne Samuel. Saudi Arabia bans journalist for criticising Donald Trump . The Independent (5 снежня 2016).
- ↑ Turkish police suspect Saudi journalist Khashoggi was killed at consulate . Middle East Eye.
- ↑ Eyüp Serbest. Parçalayıp 15 kişiye taşıttılar . Hürriyet.
- ↑ Stephanie Flanders, Vivian Nereim, Donna Abu-Nasr, Nayla Razzouk, Alaa Shahine and Riad Hamade. Saudi Crown Prince Discusses Trump, Aramco, Arrests: Transcript . Bloomberg (5 кастрычніка 2018).
- ↑ "Саудаўскі прынц назваў забойства журналіста «паскудным злачынствам»". Наша Ніва. 24 кастрычніка 2018. Праверана 24 кастрычніка 2018.
- ↑ Statement by Secretary Pompeo on Journalist Jamal Khashoggi . Дзяржаўны дэпартамент ЗША (8 кастрычніка 2018). Праверана 9 October 2018.
- ↑ "Захад не верыць у выпадковую смерць Хашогі". Тэлеканал «Белсат». 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 лістапада 2018.
- ↑ Statement of the Spokesperson of the Ministry of Foreign Affairs, г Hami Aksoy, in Response to a Question Regarding Saudi Citizen and Journalist Г Jamal Khashoggi . Міністэрства замежных спраў Турцыі (9 кастрычніка 2018). Праверана 9 October 2018.
- ↑ Erdoğan: «Turkey has closed the chapter of the IMF not to open it again» . Прэзідэнт Турцыі (7 кастрычніка 2018). Праверана 9 кастрычніка 2018.
- ↑ Генеральны пракурор: Папярэднія вынікі расследавання па пытанні грамадзяніна Джамала Хашогі паказалі, што ён загінуў. Расследаванне гэтай справы працягваецца. У ім фігуруюць 18 грамадзян Саудаўскай Аравіі . Saudi Press Agency (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ "Пракурор Саудаўскай Аравіі назваў забойства Джамаля Хашогі наўмысным". Наша Ніва. 25 кастрычніка 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Афіцыйная крыніца: Каралеўства прыняло неабходныя меры для высвятлення праўды ў пытанні грамадзяніна Джамала Хашогі і абяцае прыцягнуць усіх датычных асоб да адказнасці . Saudi Press Agency (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Саудовская Аравия признала гибель журналиста Джамаля Хашогджи в стамбульском консульстве. Он якобы умер в результате драки . Meduza (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
- ↑ Саудовская Аравия признала смерть Хашогги, задержаны 18 человек . BBC Russian. Праверана 20 октября 2018.
- ↑ Королевский указ об освобождении замглавы Службы общей разведки Ахмеда Асири от должности . Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
- ↑ Королевский указ об отставке ряда офицеров Службы общей разведки . Саудовское информационное агентство (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
- ↑ Служитель Двух Святынь распорядился сформировать межведомственный комитет, возглавляемый наследным принцем для реструктуризации службы общей разведки, модернизации ее правил и положений и четкого определения полномочий . Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
- ↑ В Саудовской Аравии освободили от должности замглавы службы общей разведки . РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
- ↑ Саудовский король поручил точно определить задачи разведки . РИА Новости (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ https://www.newsru.com/world/25oct2018/prednamer.html
- ↑ Пракуратура Турцыі пра забойства Хашогі: Задушылі пры ўваходзе ў консульства Архівавана 3 лістапада 2018., Еўрарадыё
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джамаль Хашогі
- "ЗША даюць Эр-Рыяду яшчэ некалькі дзён на расследаванне «справы Хашогі»". Беларуская служба Радыё Свабода. 18 кастрычніка 2018. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Саудаўскай Аравіі
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Стамбуле
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Журналісты Саудаўскай Аравіі
- Пісьменнікі Саудаўскай Аравіі
- Арабскамоўныя пісьменнікі
- Забітыя журналісты
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды»