Джан Джорджа Трысіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джан Джорджа Трысіна
Gian Giorgio Trissino
Vincenzo Catena Portrait of Gian Giorgio Trissino.jpg
Джан Джорджа Трысіна
партрэт Вінчэнца Катэна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 ліпеня 1478[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1550[2] (72 гады)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт і драматург
Кірунак Класіцызм
Мова твораў італьянская мова[4]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Джан Джорджа Трысіна (італ.: Gian Giorgio Trissino, 8 ліпеня 14788 снежня 1550) — італьянскі паэт і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вічэнцы, у знатнай сям'і; быў блізкі да Папы Льву X, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі да двара імператара Максіміліяна і ў Венецыю. Клімент VII і Павел III таксама адносіліся да яго з вялікай павагай.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Італія, вызваленая ад готаў»[правіць | правіць зыходнік]

Шырокая, напісаная белым вершам паэма «L’Italia liberata dai Gothi» (1548), задуманая як праграмны помнік новага італьянскага гуманізму, не атрымалася і была холадна сустрэта.

«Сафанісба»[правіць | правіць зыходнік]

Трагедыя Трысіна «Сафанісба» была першай «правільнай», напісанай у духу антычнай драмы, італьянскай (і наогул еўрапейскай) трагедыяй; яна мела вялікі поспех дзякуючы лёгкасці і выразнасці складу і драматызму сюжэту. Сюжэт — трагічнае каханне нумідыйскай царыцы Сафанісбы і Масінісы, саюзніка рымлян, — быў запазычаны драматургам з апавядання рымскага гісторыка Ціта Лівія («Гісторыя Рыма», XXX, 12—15) і з пятай кнігі петраркаўскай «Афрыкі». Пасля яна была перакладзена на французскую мову і аказала велізарны ўплыў на новы еўрапейскі тэатр.

Тут Трысіна пачынае пераарыентацыю еўрапейскай літаратуры на ўзор «Паэтыкі» Арыстоцеля (упершыню апублікаванай па-грэчаску ў 1506 годзе), гэта значыць стаіць ў вытокаў класіцызму.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Трысіна ў «Пасланні аб літарах, ізноў дададзеных да італьянскай мовы» (1524) прапануе рэформу італьянскай арфаграфіі; у 1529 публікуе знойдзены ім тэкст трактата Дантэ «Аб народным красамоўстве» разам са сваім перакладам. У тым жа годзе дыялогам «Хавальнік замка» ён уключаецца ў пачатую Бемба дыскусію аб італьянскай літаратурнай мове. Трысіна адпрэчвае тасканскі прыярытэт, які прапагандуецца тады многімі, і абараняе ідэю па-зарэгіянальнай мовы, матэрыяльная аснова якой — у лексічным адзінстве італьянскіх дыялектаў. Ён аспрэчвае патрабаванне абсалютызаваць у жывой літаратурнай практыцы мову Петраркі і Бакача і высоўвае прынцып арыентацыі на сучасную гаворку. Трысіна перарабіў камедыю Плаўта «Блізняты», азагаловіўшы сваю перапрацоўку «I Simillimi» (1548). Напісаў таксама некалькі трактатаў па граматыцы і паэтыцы.

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/gian-giorgio-trissino_(Enciclopedia-Italiana)/
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Триссино Джанджорджо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 11 лістапада 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Литературные манифесты западноевропейских классицистов. М., 1980.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).