Джон Эверэт Міле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джон Эверэт Міле
Фатаграфія
аўтапартрэт
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1829(1829-06-08)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 жніўня 1896(1896-08-13) (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Бацька: John William Millais[d][1]
Маці: Mary Emily Evamy[d][1]
Жонка: Effie Gray[d]
Дзеці: John Guille Millais[d], Sir Everett Millais, 2nd Bt.[d], George Gray Millais[d], Effie Gray Millais[d], Mary Hunt Millais[d], Alice Sophia Caroline Millais[d], Sir Geoffrey William Millais, 4th Bt.[d], John Guille Millais[d] і Sophia Margaret Jameson Millais[d]
Род дзейнасці: мастак, ілюстратар
Жанр: жывапіс
Вучоба:
Стыль: прэрафаэлітызм
Заступнікі: Джон Раскін
Уплыў: Веласкес, Джон Макрайтэр(руск.) бел.
Член у
Узнагароды:
Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[2] ; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — буйны англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фотаздымак Міле, каля 1854 г.

Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[3]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям'я перабралася ў Лондан[4]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую fкадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[4]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з'явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара берэт у палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[3]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.

Помнік Д. Э. Міле ў Лондане

Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме(руск.) бел.», 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахрысцілі як «абуральнай». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[4]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.

Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі(руск.) бел. запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[5], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям'і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас(руск.) бел.» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[6]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[6]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[3] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[7]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[6].

У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[7].

Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 18511852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал(руск.) бел..

Карціны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Lundy D. R. The Peerage — 717826 экз.
  2. Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  4. 4,0 4,1 4,2 Tate Britain| Past Exhibitions | Millais
  5. Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002
  6. 6,0 6,1 6,2 Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
  7. 7,0 7,1 Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]