Джордж Фрост Кенан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Фрост Кенан
George F. Kennan
Сцяг Пасол ЗША ў Савецкім Саюзе
14 мая 1952 — 19 верасня 1952
Папярэднік Alan G. Kirk
Пераемнік Charles E. Bohlen
Пасол ЗША ў Югаславіі
16 мая 1961 — 27 ліпеня 1963
Папярэднік Karl L. Rankin
Пераемнік Charles Burke Elbrick

Нараджэнне 16 лютага 1904(1904-02-16)
Смерць 17 сакавіка 2005(2005-03-17) (101 год)
Месца пахавання
Бацька Kossuth Kent Kennan[d][5]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, гісторык, геапалітык, палітолаг, пісьменнік, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера міжнародныя адносіны
Месца працы
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Фрост Кенан (16 лютага 1904 - 17 сакавіка 2005) — амерыканскі дыпламат, палітолаг і гісторык, заснавальнік Інстытута Кенан падраздзялення Woodrow Wilson International Center for Scholars. Найбольш вядомы, як ідэйны бацька «палітыкі стрымлівання» часоў Халоднай вайны. Аўтар прац па гісторыі ўзаемаадносін СССР і краін Захаду. Унучаты пляменнік Джорджа Кенана, вядомага сувязямі з расійскімі рэвалюцыянерамі ў 1890-х гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе, адразу пасля заканчэння Прынстанскага ўніверсітэта, Кенан паступіў на дыпламатычную службу. Пасля нядоўгага знаходжання ў Жэневе ён даведаўся, што можа навучыцца тры гады ў аспірантуры аднаго з еўрапейскіх універсітэтаў пры ўмове, што будзе вывучаць якую-небудзь рэдкую мову. Кенан абраў рускую, бо ў яго была магчымасць атрымаць прызначэнне на працу ў Савецкі Саюз, а таксама прытрымліваючыся сямейнай традыцыі, пачатак якой паклаў стрыечны брат яго дзеда, у памяць аб якім пасля дапаможа заснаваць пры Міжнародным цэнтры Вудра Вільсана Інстытут перспектыўных расійскіх даследаванняў імя Кенана. Пасля завяршэння аспірантуры Дж. Ф. Кенан працягнуў дыпламатычную службу за мяжой - у Таліне і Рызе. Дзе б ён ні працаваў, ён усюды шмат падарожнічаў, што дапамагала яму лепш даведацца пра народ і культуру краіны. У 1933 годзе Кенан прыехаў у Маскву ў якасці перакладчыка Вільяма C. Буліта, першага пасла ЗША ў Савецкім Саюзе.

Затым была служба ў Берліне, Вене, Празе, Лісабоне і Лондане. Але ў цэнтры ўвагі Кенана па-ранейшаму заставаўся СССР. Менавіта з Масквы ён пасылае «доўгую тэлеграму», у якой заклікае ўрад Злучаных Штатаў цвёрда выступіць супраць савецкай экспансіі ва Усходняй Еўропе. Затым, у ліпені 1947 года, у часопісе «Міжнародныя адносіны» з'явілася эсэ за подпісам нейкага «Х», у якім выкладалася стратэгія стрымлівання, неўзабаве увасобленая ў жыццё. Значэнне гэтай стратэгіі цяжка пераацаніць: яна аказала ўплыў на выпрацоўку амерыканскай дактрыны на наступныя 40 гадоў, абумовіла палітыку іншых дзяржаў у адносінах да Амерыкі і, нарэшце, легла ў аснову шматлікіх важных дыпламатычных і палітычных пачынанняў, такіх, як дактрына Трумэна, план Маршала, НАТА і Берлінскі паветраны мост.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]