Алан Аркін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алан Аркін
англ.: Alan Arkin
Дата нараджэння 26 сакавіка 1934(1934-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 2023(2023-06-29)[4] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька David I. Arkin[d]
Дзеці Adam Arkin[d] і Matthew Arkin[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, музыкант, пісьменнік, характарны акцёр, тэлерэжысёр, сцэнарыст, спявак, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны рэжысёр, дзіцячы пісьменнік, кінапрадзюсар, пісьменнік навуковай фантастыкі, акцёр, рэжысёр
Узнагароды
прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану

прэмія «Тоні» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана ў п’есе[d] (1963)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (1966)

Drama Desk Award for Outstanding Director[d] (1969)

Drama Desk Award for Outstanding Director[d] (1970)

Genie Award for Best Performance by a Foreign Actor[d] (1982)

Genie Award for Best Supporting Actor[d] (1986)

Прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю другога плана[d] (2007)

Independent Spirit Award for Best Supporting Male[d] (2007)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно[d] (2007)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно[d] (2013)

прэмія «Тэатральны свет»[d] (1963)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана — кінафільм[d] (2018)

зорка на галівудскай «Алеі славы»

IMDb ID 0000273
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алан Вольф Аркін (англ.: Alan Wolf Arkin; 26 сакавіка 1934, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 29 чэрвеня 2023, Карлсбад, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» (1967), «Оскар» (2007) і BAFTA (2007).

У пачатку 1960-х гадоў з поспехам дэбютаваў на Брадвеі, за адзін з першых жа спектакляў быў удастоены прэміі «Тоні». У драме «Дачакайся цемры» сыграў псіхапатычнага катавальніка гераіні Одры Хепбёрн. За ролю лейтэнанта Розанава ў камедыі «Рускія ідуць! Рускія ідуць!» (1966) атрымаў прэстыжную прэмію «Залаты глобус» і першую намінацыю на «Оскар».

У 1972 годзе Аркін кіраваў першай пастаноўкай п’есы Ніла Саймана «Комікі», якая стала з часам брадвейскай класікай. Таксама апублікаваў некалькі дзіцячых аповесцей у жанры фэнтэзі. Здымаўся ў мностве фільмаў розных жанраў — ад культавай «Хітрыкі-22» (1970) да макабрычнай казкі «Эдвард Рукі-нажніцы» (1990).

У 1985 годзе ён выканаў дзве песні ў альбоме Бена Бэглі Contemporary Broadway Revisited.

У 2007 годзе з трэцяй спробы выйграў прэмію «Оскар» за ролю неабыякавага да порна і гераіну дзеда ў фільме «Маленькая міс Шчасце», абышоўшы свайго бліжэйшага суперніка Эдзі Мёрфі. У 2013 годзе роля аўтарытэтнага кінапрадзюсара Лестэра Сігела ў трылеры Бена Афлека «Аперацыя „Арго“» прынесла Аркіну новыя намінацыі на прэміі «Оскар», Гільдыі кінаакцёраў ЗША, «Залаты глобус» і BAFTA.

Аркін выпусціў дзве кнігі мемуараў: «Імправізаванае жыццё» (2011) і «З майго розуму» (2018).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alan Arkin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alan Arkin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Alan Arkin, Oscar Winner for ‘Little Miss Sunshine,’ Dies at 89Variety, 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
  5. (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2023.