Саша Барон Коэн
Саша Барон Коэн | |
---|---|
англ.: Sacha Noam Baron Cohen | |
![]() | |
Род дзейнасці | кінаакцёр, комік, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, сцэнарыст, тэлепрадзюсар, акцёр, прадзюсар, зорка, мадэль, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1971[1][2][3] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | іўдаізм[5] |
Бацька | Gerry Baron Cohen[d][4] |
Маці | Daniella Naomi Cohen[d][4] |
Жонка | Айла Фішэр[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Саша Ноэм Барон Коэн (англ.: Sacha Noam Baron Cohen; нар. 13 кастрычніка 1971, Хамерсміт, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, комік, прадзюсар і кінасцэнарыст. У першую чаргу вядомы як стваральнік сатырычных персанажаў: Алі Джы (англійскага джангліста), Бората Сагдзіева (казахскага рэпарцёра), Бруна Гехарда (аўстрыйскага гомасексуала — вядучага праграмы мод) і генерал-адмірала Аладзіна (дыктатара афрыканскай краіны Вадзіі). Як і яго кумір Пітэр Селерс, Барон Коэн выкарыстоўвае розныя акцэнты і абліччы сваіх персанажаў.
Найбольшую вядомасць Сашы Барону Коэну прынеслі камедыйныя ролі ў такіх карцінах, як «Алі Джы ў парламенце», «Борат» і яго працяг, «Бруна», «Дыктатар», Іншыя працы Барона Коэна ўключаюць агучванне караля Джуліяна XIII у серыі мультфільмаў «Мадагаскар» (2005—2012) і з’яўленне ў такіх фільмах, як «Рыкі Бобі: Кароль дарогі» (2006), «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» (2007), «Захавальнік часу» (2011), «Адрынутыя» (2012) і «Суд над чыкагскай сямёркай». Ён зняўся ў эпізадычнай ролі вядучага навін Бі-бі-сі ў фільме «Тэлевядучы 2: І зноў добры дзень» (2013). У 2016 годзе Барон Коэн зняўся ў камедыйным фільме «Браты з Грымсбі», а таксама ў фільме «Аліса ў Залюстроўі». У 2018 годзе ён выступіў аўтарам міні-серыяла «Хто ёсць Амерыка?», дзе таксама выканаў некалькі галоўных роляў, за што быў намінаваны на прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы акцёр у тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл» і тры « Эмі». У 2019 годзе Барон Коэн сыграў Элі Коэна ў міні-серыяле ад Netflix «Шпіён» і быў намінаваны на «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшы акцёр — міні-серыял або тэлевізійны фільм».
Саша Барон Коэн быў названы Лепшым навічком на British Comedy Awards у 1999 годзе, за шоў The 11 O’Clock Show, а таксама атрымаў тых часоў дзве прэміі BAFTA TV за «Шоу Алі Джы». Праца над дылогіяй «Борат» прынесла Барону Коэну дзве намінацыі на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы адаптаваны сцэнарый» і дзве прэміі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы акцёр — камедыя або мюзікл». Пасля выхаду «Барата» Барон Коэн заявіў, што Борат і Алі Джы сыходзяць у адстаўку, бо публіка занадта добра знаёмая з гэтымі персанажамі. Пасля выхаду фільма «Бруна» ён сказаў, што і гэты персанаж таксама сыдзе ў адстаўку. На цырымоніі ўручэння прэміі British Comedy Awards 2012 года ён атрымаў узнагароду За выдатныя дасягненні, прыняўшы яе ў вобразе Алі Джы. У 2013 годзе на цырымоніі ўручэння прэміі «Брытанія» ён атрымаў узнагароду Чарлі Чапліна за выдатныя дасягненні ў галіне камедыі. У пачатку 2021 года за выкананне ролі Бората Сагдзіева Саша Барон Коэн атрымаў другі «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы акцёр — камедыя або мюзікл», а таксама быў удастоены ўзнагароды за «Лепшы фільм — мюзікл або камедыя». У тым жа годзе роля Эбі Хофмана ў «Судзе над чыкагскай сямёркай» прынесла Сашы намінацыі ўзнагароду «Оскар», а таксама на прэміі «Залаты глобус» і Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана».
Зноскі
- ↑ Sacha Baron Cohen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sacha Baron Cohen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sacha Baron Cohen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑ https://www.standard.co.uk/go/london/film/profile-sacha-baron-cohen-and-the-making-of-bruno-6772832.html