Джузэпэ Сака

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дж. Сака)
Jump to navigation Jump to search
Джузэпэ Сака
Помнік Сака.JPG
Дата нараджэння: 1735
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 снежня 1798(1798-12-22)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Commons-logo.svg Джузэпэ Сака на Вікісховішчы

Джузэ́пэ Са́ка, Джузэпэ де Сака (італ.: Giuseppe de Sacco, польск.: Józef Sacco; 1735, Верона, Італія — 22 снежня 1798, Гродна) — архітэктар, італьянец. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гродне.

Жыццеапісанне[правіць | правіць зыходнік]

У 1768 годзе з’явіўся ў Варшаве. Першым значнай праявай здольнасцей быў праект пахавальнага катафалка для каралевы Марыі Ляшчынскай, што знаходзіцца і цяпер у касцёле сакраментак у Варшаве. Выкананы праект быў у суаўтарстве з вядомым архітэктарам Якубам Фантана, з якім Джузэпэ працаваў над праектам перабудовы касцела Святога Яна ў Варшаве.

У 1771 годзе па запрашэнні гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза пераязжае ў Гродна. Вясной таго ж года Джузэпэ залічаюць паручнікам воінскага гарнізона ў Гродна. У 1775 ён ганаруецца звання капітана кавалерыі ВКЛ, пасля ўзводзяць у пасаду гарадзенскага гараднічага і Сака ганаруецца шляхецкага звання Рэчы Паспалітай.

Новы замак у Гродне
Шчорсаўскі палац у 1894 годзе

12 снежня 1771 рашэннем камісіі фінансаў ВКЛ дэ Сака з акладам у 600 польскіх злотых прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці». У яго абавязкі ўваходзіць пільны нагляд за будаўніцтвам мясцовых каралеўскіх мануфактур. У гэты час Сака распрацаваў арыгінальны праект перабудовы новага Каралеўскага замка ў Гродне, каралеўскага паляўнічага палаца ў Аўгустоўке, каралеўскай рэзідэнцыі ў Станіславава. У 1779 Сака стварае для гродзенскага маршалка Юзэфа Валовіча адзін з прыгажэйшых помнікаў архітэктуры — палацава-паркавы комплекс Свяцк. Сядзіба добра захаваліся. Брат-блізнюк палаца знаходзіцца ў французскім Версалі. У 17701776 гадах дэ Сака пры ўдзеле італьянца Карла Спампані і француза Якуба Габрыеля быў спраектаваны пышны палац Яўхіма Храптовіча ў Шчорсах. У наш час палац не захаваўся, застаўся толькі будынак бібліятэкі Храптовічаў. У 1760—1780 гадах па праектах Сака будуецца палац Тызенгаўза ў Паставах.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам Дубасна (каля Беластоку, Польшча). У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.

У красавіку 1788 г. Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскга, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца. У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў і пераехаў у Гродна. Тут, у доме масонаў 20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Гродне.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр Тызенгаўза
Палац Тызенгаўза

Помнік дэ Сака ў Гродне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Дж. Сака ў Гродне на Гарадніцы

У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план і чамусьці 1700».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]