Дзмітрый Андрусаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Андрусаў
Dimitrij Andrusov
Andrusov1.jpg
Дата нараджэння 7 лістапада 1897(1897-11-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1976(1976-04-01)[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Бацька: Nicolai Ivanovich Andrusov[d]
Род дзейнасці палеантолаг, выкладчык універсітэта, геолаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як тэктанічныя даследванні Заходніх Карпатаў
Член у

Дзмітрый Андрусаў (руск.: Дмитрий Николаевич Андрусов, славацк.: Dimitrij Andrusov; 7 лістапада 1897, Юр'еў, Расійская імперыя — 1 красавіка 1976, Браціслава, ЧССР) — славацкі геолаг расійскага паходжання, член Акадэміі навук Славакіі. Лічыцца заснавальнікам сучаснай славацкай геалогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Андрусаў нарадзіўся ў Юр'еве (цяпер Тарту, Эстонія). Унук археолага Генрыха Шлімана, сын геолага Мікалая Андрусава[6]. У 1915—1918 навучаўся ў Петраградзе, у 1920—1922 — у Сарбонскім універсітэце (Францыя). Пасля працягнуў адукацыю на факультэце хімічных тэхналогій Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе (скончыў у 1925). З 1929 працаваў у гэтым універсітэце[6].

Пасля акупацыі Чэхіі Трэцім рэйхам і закрыцця вышэйшых навучальных устаноў Дзмітрый Андрусаў з'ехаў у Славакію, дзе з 1938 працаваў у Браціслаўскім тэхнічным універсітэце. З 1940 адначасна працаваў і на прыродазнаўчым факультэце ўніверсітэта Коменскага. Стаў першым прафесарам геалогіі ў славацкіх школах[7].

У 1952—1970 кіраваў аддзелам геалогіі прыродазнаўчага факультэта. Акрамя лекцыяў, склаў некалькі падручнікаў і праводзіў экскурсіі на прыродзе. Заснаваў і ў 1957—1958 быў першым дырэктарам геалагічнай лабараторыі, пазней пераўтворанай і Геалагічны інстытут Акадэміі навук Славакіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121313794 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  6. 6,0 6,1 Veľký, J. (Ed.), 1978, Encyklopédia Slovenska I. zväzok A — D. Veda, Bratislava, p. 52 (In Slovak)
  7. Cambel, B., Slavkay, M., Kaličiak, M., 2000, Významní slovenskí geológovia. Biografia, Veda, Bratislava, 506 pp. (In Slovak)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]