Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў
Дата нараджэння 23 красавіка 1960(1960-04-23) (63 гады)
Месца нараджэння
Бацька Вадзім Васілевіч Свірыдаў
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера фізічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Дзмітрый Вадзімавіч Свірыдаў (нар. 23 красавіка 1960 г., Мінск) — беларускі фізікахімік, дэкан хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта2011), загадчык кафедры неарганічнай хіміі2009). Кандыдат хімічных навук (1987), доктар хімічных навук (1999), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 красавіка 1960 года ў Мінску ў сям’і доктара хімічных навук Вадзіма Васілевіча Свірыдава. У 1982 г. з адзнакай скончыў хімічны факультэт БДУ. З 1982 г. працаваў інжынерам лабараторыі хіміі тонкіх плёнак і фотатэхналогіі НДІ фізіка-хімічных праблем. З 1985 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных праблем. У 1986 годзе паступіў у аспірантуру хімічнага факультэта БДУ. У 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «фізічная хімія» на тэму «Фотаіндуцыраваныя працэсы на паверхні трыаксіда вальфраму і іх спектральная сенсібілізацыя» (навуковы кіраўнік — праф. А. І. Кулак). З 1988 год з’яўляецца навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 1991 г. працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 1996 г. навучаўся ў дактарантуры пры кафедры радыяцыйнай хіміі і хімічнай тэхналогіі хімічнага факультэта БГУ. З 1998 году працаваў дацэнтам кафедры аналітычнай хіміі (па сумяшчальніцтве). У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «фізічная хімія» на тэму "Фотаіндуцыраваны перанос зарада ў мікрагетэрагенных сістэмах на аснове паўправаднікоў і малекулярна-організаваных структур ". З 2000 год з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных проблем. З 2001 г. працуе галоўным навуковым супрацоўнікам НДІ фізіка-хімічных праблем і прафесарам кафедры аналітычнай хіміі (па сумяшчальніцтве) . З 2002 г. — прафесар кафедры неарганічнай хіміі. У 2003 г. прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Хімія». З 2009 г. — загадчык кафедры неарганічнай хіміі. З 2011 года з’яўляецца дэканам хімічнага факультэта БДУ.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя інтарэсы Свірыдава Дзмітрыя Вадзімавіча звязаны з хіміяй нанаструктураваных і малекулярна-арганізаваных сістэм; прыкладным фотакаталізатарам, прыкладной фотахіміі, электракаталізатарам. У апошнія гады ў рамках адпаведных цыклаў работ пад яго кіраўніцтвам былі ўпершыню даследаваны заканамернасці фотакаталітычных паводзін квантава-размерных малекулярных нанокрышталёў, устаноўлены асноўныя механізмы структуравання вугляродных нанофаз, якія ўтвараюцца пры іённым апрамяненні палімераў, створаны новыя практычна перспектыўныя фотакаталізатары і фотакіруемыя функцыянальныя пакрыцця і мікрадазатары з фотаадрэсацыяй, прапанаваныя хематронныя сістэмы на аснове электраправодных палімераў (у тым ліку і ў камбінацыі з поліэлектралітнымі мікракапсуламі), распрацаваны асновы метаду фотокаталітычнай літаграфіі мікроннага і субмікроннага дазволу. Разам з названымі напрамкамі ў цяперашні час вядзе даследаванні ў галіне сінтэзу нанакампазітаў, мезаструктурных аксідных матэрыялаў, а таксама сінтэтычнай гукахіміі. Падрыхтаваў 4 кандыдатаў хімічных навук.

Іншыя віды дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Max-PlankInstituteforColloidsandinterfaces (Патсдам, Германія) у галіне стварэння фота-і хімічна-кіраваных нана-і мікракапсул
  • University of Bayreuth (Германія) у галіне гукахімічнага сінтэзу мезаструктур
  • Інстытут хімічнай фізікі ім. М. М. Сямёнава ў галіне гетэрагеннага каталізу
  • Львоўскі нацыянальны тэхналагічны універсітэт

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў звыш 250 навуковых работ. Аўтар чатырох навучальных дапаможнікаў і дзевяці электронных падручнікаў. Аўтар кніг «Хімія: ўвядзенне ў спецыяльнасць», «Матэматычныя метады ў хіміі», «Матэматычнае мадэляванне фізіка-хімічных працэсаў», «Іённая імплантацыя ў палімеры», а таксама кіраўнікоў у калектыўных манаграфіях «Molybdenum: Characteristics, Production and Applications», «MolecularandNanoscaleSystemsforEnergyConversion», «ChemicalPhysicsofNanostructuredSemiconductors», «Progress in Electrochemistry Research», «Electrical and Optical Polymer Systems», выдадзеныя ў ЗША і Нідэрландах, а таксама звыш 90 навуковых артыкулаў. па выніках выкананых даслеванняў атрымаў 12 патэнтаў (у тым ліку 5 замежных).

Выбраныя публікацыі:[правіць | правіць зыходнік]

1. D.V. Sviridov. Photoelectrochemistry of Nanocrystalline Aggregates of Cyanine Dyes on the Semiconductor Electrodes. In: Chemical Physics of Nanostructured Semiconductors Ed. by A.I. Kokorin., D.W. Bahnemann VSP (Int. Sci. Publishers), Godfried van Seystlaan, The Netherlands, 2003. P 111—134

2. D.V. Sviridov, V.B. Odzhaev, I.P. Kozlov Ion-Implanted Polymers. In: Electrical and Opti-cal Polymer Systems Ed. T. Wise. Marcel Dekker Publ., NY, 1998. P. 387—422

3. D.G. Shchukin, D.V.Sviridov Photocatalytic Processes in Spatially-Confined Micro and Nanoreactors, J. Photochem. Photobiol. C — Photochemistry Reviews, 2006, Vol. 7, p. 23-39.

4. D.G. Shchukin, D.V. Sviridov. Nanoengineered Composites Based on Electroconducting Polymers. Progress in Electrochemistry Research. Nova Sci. Publ., 2004, P.91-122.

5. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математические методы в химии. Минск: Тетасистемс, 2006. 368 с.

6. С. К. Рахманов, Д. В. Свиридов Химия: введение в специальность. Минск: БГУ(Классическое университетское издание), 2011. 408 с.

Навучальныя дапаможнікі:[правіць | правіць зыходнік]

1. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математические методы в химии Мн: Тетрасистемс, 2006. — 368 с. Архівавана 23 чэрвеня 2018.

2. В. Б. Оджаев, Д. В. Свиридов И. А. Карпович, В. В. Понарядов Современные методы исследования конденсированных материалов. Мн:БГУ, 2003 — 79 с. Архівавана 10 верасня 2018.

3. В. Г. Скатецкий, Д. В. Свиридов, В. И. Яшкин Математическое моделирование физико-химических процессов. — Мн.: БГУ, 2003. — 380 c. (мае грыф Міністэрства адукацыі)

Навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  1. E.V. Skorb, A.G. Skirtach, D. Fix, D.V. Sviridov, D.G. Shchukin, H. MöhwaldLight-controllablenanocontainer-coatingsforcorrosionhealing // Chem. Comm — 2009. — P. 6041-6043. (AdvanceArticle, http://www.rsc.org/Publishing/ChemScience/Volume/2009/11/Light_activated_anticorrosion.asp)
  2. E.V. Skorb, D.G. Shchukin, H. Möhwald, D.V. Sviridov,Photocatalytically-activeandphotocontrollablecoatingsbasedontitania-loadedhybridsol-gelfilms // J. ofMater. Chem. — 2009. — V. 19. — P. 4931-4937
  3. E.V. Skorb, A. Skirtach, D.V. Sviridov, D.G. Shchukin, H. Möhwald, «Smart» laser-controllable coatings for corrosion protection // ACS Nano — 2009. — V. 3. — P. 1753—1760.
  4. E.V. Skorb, L.I. Antonouskaja, N.A. Belyasova, D.G. Shchukin, D.V. Sviridov, Antibacterialactivityofthin-filmphotocatalystsbasedonmetal-loadedTiO2andTiO2:In2O3nanocomposite // Appl. Catal. B: Environ. — 2008. — Vol. 84, № 1-2. — P. 94-99.
  5.  T. V. Byk, V. G. Sokolov, T. V. Gaevskaya, E.V. Skorb, D. V. Sviridov, C.-H. Noh, K. Y. Song, Y. N. Kwon, J. Y. Kim, S. H. Cho Photochemical selective metal deposition on basis of amorphous TiO2-Pd2+ layer //J. Photochem. Photobiol. — 2008. — Vol. 193, No 1. — P. 56-64.
  6. E.V.Skorb, E. A. Ustinovich, A.I. Kulak, D.V. SviridovPhotocatalyticactivityofTiO2:In2O3nanocompositefilmstowardsthedegradationofarylmethaneandazodyes // J. Photochem. Photobiol. — 2008. — Vol. 193, № 2-3. — P. 97-102.
  7. T. V. Byk, V. G. Sokolov, T. V. Gaevskaya, D. V. Sviridov, C.-H. Noh, K. Y. Song, S. H. Cho Photochemical deposition of Ni-Cu patterns onto conducting substrates employing TiO2-Pd2+ layers // Electrochem. Solid-State Lett. — 2007. — Vol. 10, No 6. — P. 63-66.
  8.  A.V. Kovalevsky, D.V. Sviridov, V.V. Kharton, E.N. Naumovich, J.R. Frade Oxygen evolution on perovskite-type anodes: an assessment of materials and science-related aspects // Materials Science Forum. — 2006. — Vol. 514—516. — P. 377—381.
  9.   D.G. Shchukin, E.A. Ustinovich, G.B. Sukhorukov, H. Möhwald, D.V. Sviridov. Metallized polyelectrolyte microcapsules. // Adv. Mater., 2005, Vol.17, p. 468—472.
  10. E.A. Ustinovich, D.G. Shchukin, D.V. Sviridov Heterogeneousphotocatalysisintitania-stabilizedperfluorocarbon-in-wateremulsions: ureaphotosynthesisandchloroformphotodegradation. // J. Photochem. Photobiol. A: Chem. −2005. -Vol. 175. -

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свірыдаў Дзмітрый Вадзімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 452—453.
  • Свиридов Дмитрий Вадимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 592.
  • Свиридов Дмитрий Вадимович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 486.
  • Свиридов Дмитрий Вадимович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 249.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]