Дом па праспекце Незалежнасці, 22
Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 22 | |
---|---|
| |
53°54′03″ пн. ш. 27°33′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў |
Будаўніцтва | 1949—1954 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом па праспекце Незалежнасці, 22 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 7) і Энгельса (№ 10). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
У будынку размяшчаецца уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%9D%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96%2C_22._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%9D%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%96%2C_22._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB.jpg)
Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 23, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па праспекце Незалежнасці, 22