Драгічын (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Драгічын
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144 м[1]
Даўжыня 2,1 км
Шырыня 0,09 км
Плошча 0,16 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Драгічын (Беларусь)
Драгічын
Драгічын
Драгічын (Магілёўская вобласць)
Драгічын
Драгічын
Map

Драгічын[2] — возера ў Беларусі, у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Вір. Знаходзіцца за 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[3].

Плошча воднай паверхні возера складае 0,16 км². Даўжыня 2,1[4] км, найбольшая шырыня 90[4] м. Катлавіна возера — моцна выцягнутае азёрападобнае расшырэнне ручая, упадаючага ў раку Вір і злучаючага Драгічын з возерам Усох (на поўдні). Берагі часткова забалочаныя, заходні бераг высокі[3].

У возеры водзяцца шчупак, плотка, краснапёрка, лешч, лінь, акунь рачны, джгір звычайны і іншыя віды рыб[5].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. а б Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» // Сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. а б Морфометрические параметры озёр Могилёвскойобласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  5. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]